Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

У Міёрах вакол вуліцы Ягора Томкі паступова фарміруецца мікрараён з патрэбных для камфортнага жыцця тутэйшых жыхароў устаноў і прадпрыемстваў.

$
0
0

У Міёрах вакол вуліцы Ягора Томкі паступова фарміруецца мікрараён з патрэбных для камфортнага жыцця тутэйшых жыхароў устаноў і прадпрыемстваў. Знамянальным у гэтым плане стаў дзень 10 чэрвеня: райпа падрыхтавала да здачы ў эксплуатацыю прадуктовы магазін "крокавай даступнасці", які пакуль месціцца амаль на чыстым полі за шэрагам шматпавярховак. Але ж будаўніцтва жылля працягваецца.

Загадзя запланаваная ўрачыстасць пачалася ў абед. Пра важнасць аб'екта на ёй гаварыў старшыня райвыканкама Ігар Валер'евіч Кузняцоў. Яго дапоўніла і павіншавала з вельмі патрэбным для насельніцтва мікрараёна прадпрыемствам гандлю старшыня праўлення спажыўтаварыства Святлана Дзмітрыеўна Лясовіч. Яны і перарэзалі ў прысутнасці іншых адказных работнікаў раённага звяна і пакупнікоў традыцыйную чырвоную стужку. Магазін, названы без прэтэнзій на арыгінальнасць—"Прадукты"—адчыніў дзверы.
Першых наведвальнікаў ужо з нецярпеннем і хваляваннем чакалі загадчыца Вольга Генадзьеўна Васюцёнак, прадаўцы Таццяна Андрэеўна Рачыцкая і Ганна Уладзіміраўна Мізер. Яны будуць працаваць штодзённа з 8 гадзін раніцы да 20.00. Прапануюць самыя запатрабаваныя малочныя, мясныя, хлебабулачныя вырабы, кансервы, агародніну, крупы і макароны і іншае. Сюды завезлі нават цукар-пясок, якога на той час чамусці не было ў іншых магазінах райпа. Так што ёсць спадзяванне, што не толькі калектыў прадаўцоў, але і спецыялісты спажывецкай кааперацыі будуць пільна сачыць за асартыментам.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles