У ноч з 22 на 23 чэрвеня, як раз на Купалле, нашую планету накрыла магутная магнітная бура.
Самая магутная за апошнія 12 гадоў магнітная бура выклікала дзе-нідзе мінулай ноччу палярнае ззянне. Калі б не пахмурнае надвор'е, яго можна было б назіраць і ў нашых краях. Спецыялісты называюць незвычайную прыродную з'яву відавочнай анамаліяй. Звычайна такія магнітныя хвалявання ўзнікаюць ранняй вясной, альбо восенню. Цяперашнюю буру справакаваў двайны выкід плазмы з боку сонечных плям. У выніку мінулай ноччу была зафіксавана магнітная бура на 9 балаў па 9 -бальнай шкале.
Магнітная бура падобнае магутнасці здаралася ў 2003 годзе, 30 кастрычніка. Тады яна парушыла арыентацыю пералётных птушак, якія ляцелі зімаваць у цёплыя краі. Было заўважана, што, напрыклад, фламінгі, якія ляцелі зімаваць у Егіпет, праз уздзеянне магнітнае буры, звярнулі ажно ў бок расейскага Навасібірску.