Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Верасень — месяц святочны. Для Міёр гэта сапраўды так

$
0
0

Для Міёр гэта сапраўды так. У гэтым месяцы зусім нядаўна, хаця ўжо і летась, праходзілі ўрачыстасці з нагоды 500-годдзя райцэнтра. Але варта нагадаць, што 350-годдзе таксама святкавалі ў самым пачатку восені — 11 верасня 1983 года. Праграма той падзеі была не забыўная, яна ўключала выставу караваяў і кветак, мітынг-рэквіем, ушанаванне пераможцаў жніва, конкурс маладых механізатараў, спартыўны калейдаскоп і турнір барцоў. На паўвостраве адбыўся кірмаш. Шмат удзельнікаў прывабілі конкурсы малюнкаў на асфальце, строю і песні, дэманстрацыя мод, выступленні шматлікіх ансамбляў і творчых калектываў, нават выканаўцаў прыпевак. Пасля карнавала і заключнага канцэрта неба над возерам расквеціў вялікі святочны феерверк. Вось такой была "Паэма аб Міёрах"!

Удзел у гэтых мерапрыемствах прымалі дэлегацыі з Верхнядзвінскага, Шаркаўшчынскага, Полацкага, Прэйльскага і Купішскага раёнаў, прадстаўнікі абкама партыі і аблвыканкама, былы начальнік аэрадрома 4-й Беларускай партызанскай брыгады Барыс Макавейчук.
Свята адкрыў старшыня гарадскога Савета Баляслаў Сівіцкі. Яго ўдзельнікаў вітаў першы сакратар РК КПБ Аляксандр Украінец. Напярэдадні ў вялікім артыкуле спецнумара раённай газеты вынікі развіцця горада падвёў старшыня райвыканкама Мікалай Шкляр.

Хвалюючымі момантамі былі запальванне вечнага агню ля помніка воінам і партызанам, што загінулі пры вызваленні роднага краю, ушанаванне перадавікоў хлебнай нівы ля Чашы багацця. Урачысты парад лепшых працаўнікоў узначальвала дэлегацыя "Парыжскай камуны", лепшы камбайнер раёна Сяргей Васільеў з калгаса "Кастрычнік"даставіў дажыначны сноп. Адбылося ўзнагароджанне герояў жніва…

Нагадаць моманты той урачыстасці дапамагаюць публікацыі раёнкі, у нумары 110 якой за 13 верасня 1983 года змешчана справаздача, падрыхтаваная Тамарай Гугала, і 13 здымкаў фотакарэспандэнта Пятра Баброўскага. Толькі тых, што сёння мы прапануем вашай увазе, сярод іх няма. Гэта пачатак святкавання на плошчы Леніна. Перад калонамі працоўных калектываў праязджаюць аўтамашыны з гістарычнымі кампазіцыямі мінулага нашых мясцін, праходзяць "воіны-вызваліцелі".


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles