24-25 студзеня пісьменнік і грамадзкі дзеяч Павел Севярынец правядзе ў нашым рэгіёне шэраг прэзентацый сваёй кнігі "Беларуская глыбіня", напісанай у вёсцы Куплін на Пружаншчыне падчас адбыцця пакарання за Плошчу 2010 г.
У "Беларускай глыбіні"Павел Севярынец разважае пра мінулае і будучыню Беларусі, пра Божае дзеянне ў нашай гісторыі і душы беларуса.
У суботу 24 студзеня сустрэчы адбудуцца ў Паставах, Браславе і Мёрах, у нядзелю 25 студзеня - у Шаркоўшчыне, Глыбокім і Бягомлі.
Каму цікава наведаць сустрэчы і атрымаць кнігу з аўтографам, тэлефануйце Паўлу Севярынцу: +375 29 5160861.
Даслана Кастусь Шыталь, 20.01.15