Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Ёсць такая кропка на карце: Казлы

$
0
0

Шукаючы населеныя пункты, назва якіх звязана з годам Казы (Авечкі), на шляху маёй вандроўкі па карце Міёрскага раёна трапіліся хутар Казелькі, вёскі Казлоўцы, Казакова, Казюкова, Казельскія, і…Казлы, куды і накіраваліся мы з фотакорам напярэдадні навагодніх святаў. Даехалі без цяжкасці, бо месціцца населены пункт уздоўж гравійнай дарогі, але ён, як аказалася, у ліку "выміраючых"— больш дамоў пустуючых.

На ўскрайку вёскі дом Лакоткаў. Мяфодзій Рыгоравіч шмат гадоў адпрацаваў лясніком і з гэтай службы пайшоў на пенсію. На заслужаным адпачынку і яго жонка Леакадзія Міхайлаўна, якая шмат гадоў аддала рабоце ў паляводстве і на ферме. Выхавалі дзвюх дачушак: Святлана жыве ў Полацку, а Аня — у Браславе.
Багатая працоўная біяграфія і ў тутэйшага жыхара Мікалая Сяргеевіча Марозькі, які ў 1964-ым закончыў Відзаўскае вучылішча і працаўладкаваўся ў калгас "Баявы партызан" (цяпер ААТ "Чэрасы), дзе аж да пенсіі кіраваў тэхнікай. Летам шчыраваў на камбайне, а ў іншую пару года выконваў розныя работы на "Беларусу". Добра ведаюць у ваколіцы і яго "палавінку"— Ядвігу Пятроўну, бо 11 гадоў разносіла почту. Дастаўляла сельскім жыхарам разам з іншымі перыядычнымі выданнямі і раённую газету, якая, як
кажа, заўсёды была адной з самых папулярных. Дарэчы, сама яна і цяпер выпісвае "раёнку", а ў доме на сцяне вісіць каляровая старонка "Міёрскіх навін"з прыгожым фотаздымкам маладой сямейнай пары. Ядвіга Пятроўна адзначыла, што вёска Казлы існуе даўно, у ёй жылі яе бабуля і дзядуля, у ёй у 1912 годзе нарадзілася матуля Анастасія Сафонаўна Сакалоўская, а гэта значыць, што вёска ўжо налічвае як мінімум другое стагоддзе. Але ці догім будзе яе век?...


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles