Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Прыдарожны сэрвіс на мяжы раёнаў

$
0
0

Будыніна з каменя цікавай архітэктуры пры ўездзе на тэрыторыю нашага раёна ад Полацка, насупраць вёскі Гаёўка, даўно інтрыгавала падарожнікаў. Што ж гэта будзе? І вось адказ на пытанне дадзены: 23 снежня адбылося афіцыйнае адкрыццё аб'екта прыдарожнага сэрвісу кафэ "ЭдЭм". Належыць яно прыватнаму прадпрыемству "Дзісналэнд", якое з'яўляецца ўласнасцю прадпрымальніка Эдуарда Казіміравіча Цярэшкі. Аб'ект уключае непасрэдна пункт харчавання, пляцоўку для стаянкі аўтатранспарта, а пасля заканчэння добраўпарадкавання павінна з'явіцца і рыбная сажалка

14.00. Урачыстасць адкрывае дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы Васіль Мядзюха. Ён запрашае палюбавацца арыгінальнасцю новага будынка. Такой, што "хацелі б яе намаляваць", — спяваюць юныя артысткі Дар'я Шук і Святлана Атопкіна.
— Доўга ездзілі міма гэтага будынка, глядзелі што атрымаецца, — адзначае старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, — Калі ў мяне пыталіся, што тут будзе, адказваў — прыгажосць. Цяпер можна пераканацца, што гэта сапраўды так. Нідзе на трасе да Віцебска няма нічога падобнага. І за тое дзякуй Эдуарду Казіміравічу. Доўгіх гадоў яму і вялікай выручкі кафэ!

На наваселле звычайна прыходзяць з падарункамі. Ад райвыканкама ім стала карціна-марына для ўпрыгожання інтэр'еру.
І "сон спраўдзіцца любы", — песняй сцвердзіла юны талент Джэсіка Двойніна.

Віноўнік урачыстасці, ініцыятар і арганізатар узвядзення аб'екта прыдарожнага сэрвісу Э.К. Цярэшка быў лаканічным: чым доўга гаварыць пра планы, лепш паказаць зробленае. А тых, хто імкнецца ажыццявіць задуму, неабходна падтрымліваць. Вось і гэты будынак стаў рэальнасцю дзякуючы патранажу кіраўніцтва раёна.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles