У Новы год з добрым сэрцам—абавязковая ўмова для кожнага, якая спапяляе ўсё адмоўнае і пакідае толькі самыя станоўчыя ўражанні і справы. Каб зрабіць сваё сэрца хоць крышку ласкавей, паўдзельнічайце ў акцыі "Дары дабрыню—стань Дзядулем Марозам", якую прапануе міёрскі ўнівермаг
Гэтая акцыя ажыццяўляецца чацвёрты год запар. У дзіцячым аддзеле ўнівермага стаіць дабрачынная ёлка з імяннымі аркушамі. На кожным з іх звесткі пра дзіця-сірату або прыёмнага. Любы жадаючы можа выбраць лісточак і зрабіць прыемнае малому: купіць падарунак. Прычым у любым аддзеле ўнівермага. А Дзед Мароз і Снягурка са спажыўтаварыства даставяць сюрпрыз адрасату.
—Летась часцей дарылі цацкі, лялек, машынкі,—расказвае дырэктар "Міёрыгандлю"Анастасія Малецкая.—З 28 дзяцей атрымалі прэзенты 15. Сёлета на чароўнай елачцы 50 аркушаў—гэта малеча з Дзісны, Міёр і навакольных вёсак.
Акцию "Дари доброту ..."предлагает миорский универмагШаноўныя чытачы, кожны з іх чакае вашага падарунка. Не забудзьце завітаць у "Дзіцячы свет"універмага і пакінуць там сваю ласку. Добрыя справы заўсёды адгукаюцца прыемным рэхам. Вядома і тое, што памнажаюцца ў некалькі разоў. А вялізныя вачаняты з непасрэдным здзіўленнем узрадуюцца такой нечаканасці. Ці бывае што святлейшым і больш шчырым, чым дзіцячая ўдзячнасць?
Алена БАСІКІРСКАЯ.