Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

На Міёрскім мясакамбінаце сфарміравалі падарункі

$
0
0

На самым буйным прадпрыемстве раёна—мясакамбінаце—на мінулым тыдні дзейнічаў "салодкі цэх"па фарміраванні падарункаў. —Своеасаблівы "канвеер"Дзядулі Мароза размясціўся ў абноўленай сталоўцы. Шмат дзён там панаваў прыемны водар ад шматлікасці розных цукерак

Закупілі іх больш чым на дзевяць тысяч рублёў на Полацкім гандлёвым прадпрыемстве, з якім супрацоўнічаем даўно,—расказвае прафсаюзны лідар мясакамбіната Святлана Сцепулёнак.—Фасавалі адначасова па пяць-шэсць добраахвотнікаў і праз тыдзень з узятымі абавязацельствамі прафкам справіўся: спакавалі 385 падарункаў, кожны вагой каля 3,3 кілаграма. Уважыстыя мяшэчкі раздалі па ўчастках і цэхах, дзе прыемную місію па ўручэнні ўзялі на сябе 13 прафгрупоргаў.

У сем'ях работнікаў мясакамбіната 240 школьнікаў. Аднак сёлета прафарганізацыя парадавала салодкімі падарункамі ўсіх сваіх членаў. Таму аб'ём работ на "фасовачнай лініі"ў параўнанні з папярэднім годам істотна узрос, але гэта не паўплывала на тэрміны. Да каталіцкіх Каляд усе атрымалі ласункі. А малым, дарэчы, прыйдзецца паразважаць, чаму Дзед Мароз выкарыстаў менавіта брэндавыя мяшэчкі "Міёры—мясныя прасторы": ці з-за ёмістасці, ці для рэкламы ўпадабаных каўбас, за якімі на днях заходзіў?

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: работнікі мясакамбіната Алена Цюліна, Святлана Сцепулёнак, Марыя Крупенька і Таццяна Кірылава з падарункамі.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578