Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Міёрскае ПМС — "Лідар галіны"на міжнародным эканамічным форуме

$
0
0

19 лістапада ў Мінску адбыўся міжнародны эканамічны форум "Прынцыпы эфектыўнасці камунікацыі са спажыўцамі і грамадскасцю". Яго арганізатарам з'яўляецца Міжнародны саюз нацыянальных бізнес-рэйтынгаў—незалежнае аб'яднанне арганізацый, створаных з мэтай кантролю і падтрымання асноўных міжнародных прынцыпаў бізнес-рэйтынгаў на нацыянальных узроўнях.

Удзельнікамі гэтага мерапрыемства сталі прадстаўнікі 67 прадпрыемстваў і арганізацый, якія найбольш імкліва развіваліся на працягу мінулага года, з сямі краін—Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Расіі, Узбекістана і Украіны. Нашу краіну прадстаўлялі такія вядомыя гіганты, як ААТ "Краснасельскбудматэрыялы", "Белавежскі", "Гомельбудматэрыялы", "Магілёўліфтмаш", "Савушкін прадукт", РУП ""Белдарсувязь", ЗАТ "Маладзечнамэбля"і іншыя. У гэтым радзе заслужана аказалася наша Міёрскае ПМС. Чаму і якім чынам, тлумачыць дырэктар Уладзімір Пятровіч Нікалаёнак:

—Для таго, каб трапіць на гэты форум, не патрэбна рабіць заяўкі ці ўдзельнічаць у нейкіх конкурсах, неабходна як мага больш эфектыўна працаваць. Па выніках фінансавага года праводзіцца ранжыраванне суб'ектаў гаспадарчай дзейнасці, выбіраюцца лепшыя па пэўных паказчыках. Вось і мы сярод прадпрыемстваў рэспублікі і адзіныя сярод меліярацыйных арганізацый вызначыліся ў намінацыі "Агульнае будаўніцтва будынкаў": набралі сама больш балаў па чатырох паказчыках—выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг; чысты прыбытак; прадукцыйнасць працы; сярэдняя заработная плата. А таму ўдастоены ганаровага звання "Лідар галіны 2014"з уручэннем спецыяльнага насценнага пазалочанага знака, які застанецца ў нас назаўсёды.

Миорское ПМС — "Лидер отрасли"на международном экономическом форумеЗвяртаю ўвагу, што на форуме ўручана ўзнагарода не толькі калектыву меліяратараў, але і яго кіраўнікам. Так, дырэктар Міёрскага ПМС Уладзімір Пятровіч Нікалаёнак адзначаны ордэнам "Прафесіянал года"за высокія прафесійныя, дзелавыя і маральныя якасці, а таксама выдатны ўклад у цудоўныя паказчыкі фінансава-эканамічнай дзейнасці прадпрыемства.

Узнагарода галоўнага бухгалтара Аксаны Паўлаўны Усціновіч—медаль "За заслугі і дасягненні". Яе ўручаюць асобам, чыя дзейнасць у галіне культуры, навукі, вытворчасці ці сферы паслуг на працягу пэўнага перыяду і на кіруючых пазіцыях адзначана высокімі працоўнымі дасягненнямі і прафесійным майстэрствам.

Імянны сертыфікат "Спецыяліст года 2014"заслужыў галоўны механік Леанід Мікалаевіч Шокель за добрасумленнае выкананне пастаўленых задач, выдатныя працоўныя дасягненні, адданасць сваёй справе і прафесіяналізм.
Такіх узнагарод ні калектывы, ні работнікі раёна не мелі. Шчырыя віншаванні Міёрскаму ПМС, яго кіраўніку і спецыялістам, і пажаданні новых працоўных дасягненняў.

Леанід МАТЭЛЕНАК.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles