Зроблены чарговы крок па захаванні ў натуральным стане нашага ўнікальнага прыродна-ландшафтнага комплексу—балота Вялікі Мох. 17 кастрычніка адбылося выязное мерапрыемства, прымеркаванае да пачатку рэалізацыі новага інжынернага праекта пры падтрымцы Міністэрства аховы прыроды, ПРААН, кампаніі "Кока-Кола Беврыджыз Беларусь"і пры ўдзеле дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Ельня". Называецца ён "Кіраванне тарфянікамі на аснове ландшафтных падыходаў з мэтай атрымання шматбаковых экалагічных выгод", а карацей—"Тарфянікі-2". Сутнасць яго ў будаўніцтве дзвюх дадатковых плацін з новых матэрыялаў і па іншай тэхналогіі на асноўных каналах з нашага верхавога балота.
Назва: Рэалізацыя новага інжынернага праекта "Тарфянікі-2"на Міёршчыне
Реализация нового инженерного проекта "Торфяники-2"на Миорщине Зроблены чарговы крок па захаванні ў натуральным стане нашага ўнікальнага прыродна-ландшафтнага комплексу—балота Вялікі Мох. 17 кастрычніка адбылося выязное мерапрыемства, прымеркаванае да пачатку рэалізацыі новага інжынернага праекта пры падтрымцы Міністэрства аховы прыроды, ПРААН, кампаніі "Кока-Кола Беврыджыз Беларусь"і пры ўдзеле дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Ельня". Называецца ён "Кіраванне тарфянікамі на аснове ландшафтных падыходаў з мэтай атрымання шматбаковых экалагічных выгод", а карацей—"Тарфянікі-2". Сутнасць яго ў будаўніцтве дзвюх дадатковых плацін з новых матэрыялаў і па іншай тэхналогіі на асноўных каналах з нашага верхавога балота.
а Ельні рэалізавана ўжо некалькі аднаўленчых праектаў. У прыватнасці, у 2002 годзе перакрыты вадаток з возера Бярэжжа, рачулка Яльнянка і канал Дульскі, створана некалькі дзясяткаў плацін з мясцовых матэрыялаў. У 2009-ым аптымізацыя гідралагічнага рэжыму прадоўжылася. Летась спецыялісты зноў абследавалі балота і выявілі, што пры ўзвядзенні некаторых перамычак недастаткова былі ўлічаны ўмовы сцёку вады, а таму штучныя перашкоды не ў поўнай меры выконвалі сваю ролю, ды і такіх плацін яўна недастаткова. Вось таму нарадзі-ўся новы праект. Прасачыць за пачаткам яго рэалізацыі аказалася шмат жадаючых, у тым ліку навуковы каардынатар А.В. Казулін, прадстаўнік ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны"А.У. Чыстадарскі, дырэктар Дзісенскага лясгаса І.І. Бачарэнка, захавальнікі, аматары прыроды, прадстаўнікі прэсы з перыядычных і навуковых выданняў. Іх вітаў кіраўнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя І.П. Рунда. Спасылаючыся на нядаўні пажар, аб важнасці пачынаемай справы гаварыў дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Ельня"І.І. Барок. Раскрыў яе сутнасць і важнасць першы намеснік гендырэктара УП "Кока-Кола"А.В. Рашчупкін. Сапраўды, балоты ў натуральным стане даюць атмасферы больш кіслароду, чым лясы, на іх прыпыняюцца пералётныя птушкі, тут знаходзяць прытулак рэдкія расліны і жывёлы, дае ўраджай мноства ягаднікаў. Калі торф перасыхае, такая жыватворная сістэма рушыцца, пачынаюцца пажары. А ў пачатку экалагічнай сцежкі дамба, якая перакрывае шырокі канал, прастаяла восем гадоў, і ўжо не поўнасцю выконвае сваю рэгулюючую функцыю. Вось і прапануецца перад ёй устанавіць плаціну з поліэтыленавага шпунта. Як сцвярджаў намеснік дырэктара ТАА "Электар Мах"Д.Р. Антановіч, фірмы, якая яго вырабляе, айчынны пластык даўгавечны— вытрымлівае 84 гады эксплуатацыі (даказана ў лабараторных даследаваннях), экалагічна бяспечны, лёгка манціруецца, пры неабходнасці яго проста выдаліць. Свае меркаванні перад пачаткам работ коратка выказалі кіраўнік праекта А.Г. Ар-цішэўскі і тэхнічны каардынатар М.Д.Чаркас. І вось гучны сігнал у паляўнічы рог як блаславенне пачатку добрай справы падае А.А. Селях, да сваіх абавязкаў пры падтрымцы шматлікіх валанцёраў прыступаюць меліяратары Верхнядзвінскага ПМС, якіх накіроўваў дырэктар В.В. Фамін. Вядома, пажадалі першымі папрацаваць важкім молатам ініцыятары праекта—А.Г. Арцішэўскі і М.Д. Чаркас, потым узялі яго ў рукі І.П. Рунда, захавальніца К.І. Казачонак і многія іншыя. Ля экалагічнай сцежкі на Ельні з'явіўся новы аб'ект, варты ўвагі аматараў прыроды. Аднаўленчыя работы на Вялікім Моху працягваюцца. Леанід МАТЭЛЕНАК. Фота аўтара.
На Ельні рэалізавана ўжо некалькі аднаўленчых праектаў. У прыватнасці, у 2002 годзе перакрыты вадаток з возера Бярэжжа, рачулка Яльнянка і канал Дульскі, створана некалькі дзясяткаў плацін з мясцовых матэрыялаў. У 2009-ым аптымізацыя гідралагічнага рэжыму прадоўжылася. Летась спецыялісты зноў абследавалі балота і выявілі, што пры ўзвядзенні некаторых перамычак недастаткова былі ўлічаны ўмовы сцёку вады, а таму штучныя перашкоды не ў поўнай меры выконвалі сваю ролю, ды і такіх плацін яўна недастаткова. Вось таму нарадзі-ўся новы праект.Прасачыць за пачаткам яго рэалізацыі аказалася шмат жадаючых, у тым ліку навуковы каардынатар А.В. Казулін, прадстаўнік ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны"А.У. Чыстадарскі, дырэктар Дзісенскага лясгаса І.І. Бачарэнка, захавальнікі, аматары прыроды, прадстаўнікі прэсы з перыядычных і навуковых выданняў. Іх вітаў кіраўнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя І.П. Рунда. Спасылаючыся на нядаўні пажар, аб важнасці пачынаемай справы гаварыў дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Ельня"І.І. Барок.
Раскрыў яе сутнасць і важнасць першы намеснік гендырэктара УП "Кока-Кола"А.В. Рашчупкін. Сапраўды, балоты ў натуральным стане даюць атмасферы больш кіслароду, чым лясы, на іх прыпыняюцца пералётныя птушкі, тут знаходзяць прытулак рэдкія расліны і жывёлы, дае ўраджай мноства ягаднікаў. Калі торф перасыхае, такая жыватворная сістэма рушыцца, пачынаюцца пажары. А ў пачатку экалагічнай сцежкі дамба, якая перакрывае шырокі канал, прастаяла восем гадоў, і ўжо не поўнасцю выконвае сваю рэгулюючую функцыю. Вось і прапануецца перад ёй устанавіць плаціну з поліэтыленавага шпунта. Як сцвярджаў намеснік дырэктара ТАА "Электар Мах"Д.Р. Антановіч, фірмы, якая яго вырабляе, айчынны пластык даўгавечны— вытрымлівае 84 гады эксплуатацыі (даказана ў лабараторных даследаваннях), экалагічна бяспечны, лёгка манціруецца, пры неабходнасці яго проста выдаліць.Свае меркаванні перад пачаткам работ коратка выказалі кіраўнік праекта А.Г. Ар-цішэўскі і тэхнічны каардынатар М.Д.Чаркас. І вось гучны сігнал у паляўнічы рог як блаславенне пачатку добрай справы падае А.А. Селях, да сваіх абавязкаў пры падтрымцы шматлікіх валанцёраў прыступаюць меліяратары Верхнядзвінскага ПМС, якіх накіроўваў дырэктар В.В. Фамін. Вядома, пажадалі першымі папрацаваць важкім молатам ініцыятары праекта—А.Г. Арцішэўскі і М.Д. Чаркас, потым узялі яго ў рукі І.П. Рунда, захавальніца К.І. Казачонак і многія іншыя.Ля экалагічнай сцежкі на Ельні з'явіўся новы аб'ект, варты ўвагі аматараў прыроды. Аднаўленчыя работы на Вялікім Моху працягваюцца.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.