Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Шашачны турнір у Міёрскім ТЦСАН

$
0
0

У тэрытарыяльным цэнтры яго спецыялісты Алёна Плехтан і Марына Кайнарава наладзілі шашачныя спаборніцтвы, у якіх змагаліся шэсць чалавек з крышку абмежаванымі магчымасцямі. Галоўны суддзя — Алег Шчаглоў — прывітаў прысутных, і пасля жараб'ёўкі разгарнуліся нежартоўныя гульні.

Многія скажуць, што шашкі не спорт, але як засведчыла Алёна Плехтан—страсці кіпелі і напал барацьбы не горшы, чым на футбольных палях і валейбольных пляцоўках. "Баі"склаліся захапляльна, нельга вылучыць абсалютнага лідара, але варта адзначыць Юрыя Рынкевіча, які паказаў, што тактыка робіць сваю справу, і заняў першае месца, упэўнена абыграўшы апанентаў.

Прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва Святлана Марозава абвергла міф, нібыта жанчына—"слабая", і паказала пераканальную гульню. Як вынік— 2-е месца.Далей — яшчэ цікавей: за 3-е месца "ўчапіліся"астатнія шашысты: Юрый Савуць, Ігар Шук, Андрэй Марцінкевіч, Дзмітрый Віткоўскі і як вынік упартай барацьбы — роўная колькасць ачкоў. Толькі за кошт лепшай розніцы выйграных і прайграных партый 3-я пазіцыя за Андрэем Марцінкевічам.

Максім ПЛАТОНАЎ, старшыня ФСК "Атлант".


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles