Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Тагачасны лад і быт нам стварылі каларыт або рыцары ў Міёрах

$
0
0

Міёры такога яшчэ не бачылі. Землякі і госці райцэнтра 4-5 ліпеня пранікліся бытам і культурай вікінгаў — скандзінаўскіх воінаў-мараходаў, іх традацыйнымі касцюмамі, трэніроўкамі, змаганнямі. Зараз у нас ведаюць, як гартаваўся дух і мацавалася цела байцоў.

Фестываль сярэдневяковай культуры "Спадчына старажытнай Мерэі"адкрыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Тронькін.
Тогдашний строй и быт нам создали колорит или рыцари в Миорах Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў уручыў прадстаўнікам усіх клубаў даверчыя граматы ў сярэдневяковым стылі, у якіх шаноўным гасцям даравалася права хадзіць па міёрскай зямлі, абяцалася ахова з боку землякоў, агучаны і іншыя абавязкі гаспадароў і магчымасці воінаў.

Клуб "Свора"прыехаў са сталіцы. Расшыфроўваецца назва як Саюз вольных ратнікаў. Удзельнікі страляюць з лука, б'юцца на мячах. Мінскі "Сход спадчаннікаў шляхты і дваранства"адраджае гісторыю і культуру Беларусі, родаў. Клуб гістарычнай рэканструкцыі і мадэлявання "Эйра"аднаўляе матэрыяльную і духоўную культуру Ірландыі канца 15-пачатку 16 стст. Сваёй задачай акрэсліваюць не стральбу з лука ці ваенныя дзеі, а найперш—прыносіць радасць людзям. Ваенна-спартыўнае аб'яднанне "ВАРТА"прыехала са Смаленскай вобласці. Вёска, адкуль ратнікі, таксама мае 500-гадовую гісторыю, як і наш горад. "ВАРТА"—канструктывісты, якія дэманструюць значныя гістарычныя відовішчы. Напрыклад, Лядовае пабоішча, Зімовы Траян. Полацкая камандорыя ордэна Паўночнага Храма займаецца бытавой і ваеннай рэканструкцыяй. У Тогдашний строй и быт нам создали колорит или рыцари в Миорах "Сярэбранага пегаса"са Слуцка таксама прыярытэтная задача—аднаўленне. У полі іх дзейнасці—ВКЛ у 14-15 стст. Дарэчы, "Сярэбраны пегас"—віртуозныя фаершчыкі, вячэрняе вогненнае шоу—справа іх рук. Аднаўленнем прыкладна гэтага ж перыяду, дэманстрацыяй знакавых падзей займаецца ваенна-гістарычны клуб "Дайнава". Вялікую ўвагу надаюць Грундвальскай бітве, у якой мужныя ліцвіны перамаглі тэўтонцаў. Трое ўдзельнікаў "Дайнавы"прадстаўляюць групу "Рывея", якая "запальвала"міярчан у вячэрні суботні час. Прысутнічалі і прадстаўнікі коннага клуба. Праўда, паколькі фестываль праходзіў у Міёрах упершыню—меў своеасаблівую спробнасць. У наступныя разы, якія па жаданнях землякоў мусяць адбыцца, конная армада пашырыцца.

Тогдашний строй и быт нам создали колорит или рыцари в Миорах Адкрыццё фестывалю на плошчы Леніна плаўна перацякло на мясцовы паўвостраў. Там радаваў пашыраны гандаль. Можна было набыць мёд розных гатункаў, халву і квас з пчалінага ласунку, васкавыя вырабы—гэта і іншае прадстаўляў майстар з Докшыц. Рамеснікі з Заходняй Украіны прывезлі драўляныя хлебніцы, цацкі, келіхі, бочкі, посуд—пераважна з буку, дубу, чарэшні. Цікавіліся міярчане (забабонныя і не толькі) славянскімі амулетамі. Прадавалі сваю прадукцыю мясцовыя мясакамбінат і хлебазавод.
Шматлюдна было на рыцарскім турніры, які паказала ваенна-спартыўнае аб'яднанне "ВАРТА". "Адзін з усімі, адзін за ўсіх, адзін супраць усіх",—з такімі словамі прыступілі воіны да змагання. Амуніцыя вікінга складаецца са шчыта, падкальчужніка, кальчугі, шлема і налічвае вагу амаль 20 кг. Нялёгка ўсё гэта трымаць на сабе і адначасова весці бой. Ратнікі дэманстравалі мужнасць, разумнае саперніцтва і братэрства, пасля сутычкі абдымаліся і паціскалі адно аднаму рукі. Бывала, што змагаліся і без шчытоў, шлемаў. Тогдашний строй и быт нам создали колорит или рыцари в Миорах Асабліва здзівіла, калі без абароны галавы выйшла на рысталішча (так па-сярэдневяковаму называецца рынг) жанчына. Гэта Галіна Лабанава са Смаленшчыны. Не апранае шлем зусім не з-за смеласці, а проста трымаць яго на галаве цяжка і горача. Здараюцца і траўмы, як адзначае сама,—паказвае сіні палец.
—Як думаеце, мужчыны змагаюцца з вамі нароўні?—пытаюся.
—Нароўні, але прысутнічае пачуццё беражлівасці.

Расказвае Галіна Лабанава, што на выступленнях стараюцца прытрымлівацца тагачаснага быту. Ежа натуральная (сала, цыбуля, агуркі…). Асталяваліся воіны на паўвостраве ў палатках і за два дні тут добра прыжыліся.
Пасля рыцарскага турніру госці паўвострава змаглі паназіраць за трапнасцю лучнікаў, якія стрэламі цэлілі ў мішэнь з розных пастаў—развароту, калена.
Тогдашний строй и быт нам создали колорит или рыцари в Миорах —Лучнікі ў арміі заўсёды ставіліся ў авангард (наперад) і былі вельмі патрэбным звяном, бо стрэлы прабіваюць і дрэва, і шчыт. З-за ўпору пляча да вагі стралы дадаецца 100-150 кг,—расказвае галоўны каардынатар фестывалю, кіраўнік аб'яднання лучнікаў ледзі Маргарыта з Мінска.
Дарэчы, адметна і тое, што між стралкоў быў (дарэчы, заняў другую пазіцыю) і наш зямляк Віктар Клец—асоба рознабаковая і цікавая. Менавіта дзякуючы яго знаёмству з ледзі Маргарытай (на здымках "Героеўскага") наладзілася сувязь з рыцарамі. Мясцовае кіраўніцтва з задавальненнем падтрымала прапанову іх выступлення ў родных пенатах.

Тогдашний строй и быт нам создали колорит или рыцари в Миорах —Я нават бараду спецыяльна адпусціў, каб адпавядаць сярэдневяковаму часу,—расказвае таленаві-ты зямляк Віктар Клец. Сам ён ездзіць два разы на тыдзень у Віцебск, каб удасканальваць лучнае майстэрства. Падрабязней пра яго, мэтаскіраванага і дзейнага, пойдзе гаворка ў наступных нумарах газеты.
З лучнага паядынку гледачы накіраваліся зноў на рысталішча, дзе адбыліся масавыя рыцарскія бітвы. Удзельнікі літаральна сцякалі потам ад сонечнай спякоты, фізічных высілкаў і вагі даспехаў.
Не толькі дзеці, але і дарослыя (у тым ліку і дзяўчаты) паўдзельнічалі ў анімацыйнай гульні "Золата дракона"ў жанры квест, якая была рассяроджана па ўсім паўвостраве. Незабыўныя сустрэчы і спаборніцтвы з эльфамі, русалкай, вартаўніком лесу, крумкачом. Адзіная мэта—забраць скарб (залатыя манеты), якія, паводле тлумачэнняў арганізатараў, прыносяць рэальныя грошы. Што ж, магчыма…

Тогдашний строй и быт нам создали колорит или рыцари в Миорах Прысутныя з задавальненнем вучыліся рухам тагачасных танцаў, слухалі канцэрт сярэдневяковай музыкі, дзівіліся вогненным фігурам фаер-шоу, слухалі рок-групу "Рывея".
Назва фестывалю "Спадчына старажытнай Мерэі"спецыяльна прымеркавана да нашага горада, які калісьці так называўся—Мерэя. Рыцары вандруюць ужо ля 10 гадоў па розных кутках свету—бліжнім і дальнім замежжы. А калі раптам у вас не атрымалася паглядзець гэтае відовішча ў нашым райцэнтры, наступны рыцарскі фэст адбудзецца ў Мсціслаўлі 17-18 ліпеня. Прадстаўнікі улады гэтага горада прысутнічалі ў Міёрах і сардэчна запрашалі на фестываль усіх жадаючых. Так што—майце на ўвазе.

Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles