Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Пасляваенны час, адукацыя для ўсіх. Вытрымкі з зборніка дакументаў пра аднаўленне сістэмы адукацыі ў Віцебскай вобласці

$
0
0

У мінулым годзе свет пабачыў зборнік дакументаў «Послевоенное восстановление системы народного образования в Браславском, Докшицком, Глубокском, Миорском, Поставском, Шарковщинском районах (1944 – 1950 гг.)», які з’яўляецца другой кнігай пра сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё заходніх раёнаў Віцебскай вобласці ад часу іх вызвалення (чэрвень 1944 г.) да заканчэння першага пяцігадовага плана ўзнаўлення і развіцця народнай гаспадаркі БССР.

У зборнік увайшло 107 дакументаў, у тым ліку 103 – з фондаў Дзяржархіва ў Глубокім, 4 – з фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці. Усе яны друкуюцца ўпершыню.

Прапануем вытрымкі з прадмовы гэтага выдання, якія ўтрымліваюць шэраг цікавых звестак.

Аднаўленне сістэмы народнай адукацыі пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў летам 1944 года Браслаўскага і Докшыцкага раёнаў з’яўляецца адной з першасных задачаў нармалізацыі жыцця гэтых рэгіёнаў.

Варта мець на ўвазе, што згодна з умовамі Рыжскай дамовы 1921 г. тэрыторыя сучасных Браслаўскага, Докшыцкага, Глыбоцкага, Мёрскага, Пастаўскага, Шаркаўшчынскага раёнаў Віцебскай вобласці па верасень 1939 г. належала Польшчы. Новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне было ўстаноўленае тут пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. У склад створанай Вілейскай вобласці 15 студзеня 1940 года ўвайшлі Браслаўскі, Глыбоцкі, Мёрскі, Пліскі, Пастаўскі і Шаркаўшчынскі раёны.

Пасля ўз’яднання заходніх абласцей з БССР на іх тэрыторыі пастановай ЦК КП(б)Б «Аб мерапрыемствах па арганізацыі народнай адукацыі ў заходніх абласцях БССР» ад 1 снежня 1939 г. прадугледжвалася: «Увесці на ўсёй тэрыторыі заходніх абласцей Беларускай ССР усеагульную абавязковую бясплатную адукацыю. У гарадах – за 7 класаў сярэдняй школы, на вёсцы – за пачатковую школу.

2. Перабудаваць сістэму народнай адукацыі ва ўсіх школах Заходніх абласцей БССР у адпаведнасці з савецкай сістэмай народнай адукацыі: а) увесці сумеснае навучанне навучэнцаў, ліквідаваўшы дзяленне школ на мужчынскія і жаночыя; б) рэарганізаваць паўшэхныя (польск.) школы 1-й ступені ў пачатковыя школы, школы 2-й і 3-й ступеняў – у няпоўныя сярэднія школы, гімназіі і агульнаадукацыйныя ліцэі – у сярэднія школы; в) на падставе савецкага заканадаўства і Канстытуцыі СССР і БССР спыніць выкладанне рэлігіі і выкананне рэлігійных абрадаў ва ўсіх школах. Партарганізацыі пры ажыццяўленні гэтай задачы павінны забяспечыць глыбокую тлумачальную працу, якая выключае ўсякае адміністраванне і грубасць, якія могуць абразіць пачуцці веруючых.

3. Лічыць, што асноўная маса школ у заходніх абласцях БССР павінна быць беларускай...».

На ХІІ з’ездзе КП(б)Б у лютым 1929 г. была пастаўленая задача аб паэтапным увядзенні ў БССР усеагульнага абавязковага навучання ў пачатковай школе дзяцей 8 – 11 гадоў. Да канца 1931/32 навучальнага года 97,9% дзяцей рэспублікі было ахоплена такім навучаннем, а з восені 1932 г. у БССР пачалі ўводзіць усеагульнае абавязковае 7-гадовае навучанне і ліквідаваць аднакамплектныя школы (з адным настаўнікам і трохгадовым тэрмінам навучання). У заходніх жа абласцях праводзілі рэарганізацыю існуючых школ: на савецкую сістэму навучання пачалі пераводзіць толькі са снежня 1939 г.

Адчуваўся недахоп педагагічных кадраў. У заходнія раёны накіроўваліся настаўнікі з усходніх абласцей БССР, былыя безпрацоўныя. У 1940 г. 66 школ Вілейскай вобласці не працавала з-за адсутнасці настаўнікаў.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны востра адчуваўся недахоп памяшканняў для школ, у аднаўленні якіх прымалі ўдзел як бацькі навучэнцаў, так і самі школьнікі. Паўсюдна ішло будаўніцтва так званым «метадам народнай будоўлі», правадзіліся суботнікі, вызваляліся школьныя памяшканні, што выкарыстоўваліся пад час вайны як бальніцы, для гаспадарчых патрэбаў. Да 1949 г. у Полацкай вобласці працавала 895 школ, з іх беларускіх – 858, рускіх – 37. Для ўключэння ў школу дзяцей, якія мелі вострую патрэбу ў адзенні і абутку, ствараліся фонды ўсенавуча. Варта адзначыць, што маючы грошы ў гэтым фондзе, школы не заўсёды маглі іх выкарыстоўваць па той прычыне, што гандлёвыя арганізацыі і прамысловыя арцелі ў раёнах не выраблялі і не завозілі ні адной пары абутку, ні аднаго паліто для школьнікаў. Улік дзяцей, якія падлягалі ўсенавучу, быў ускладзены на райвыканкамы і сельсаветы. Так на 1 снежня 1947 г. у Полацкай вобласці школу не наведваў 2 741 навучэнец, у тым ліку 262 чалавекі з-за адсутнасці адзення і абутку, 1 116 чалавек – з-за занятасці на працы бацькоў. Пад час халадоў, а таксама рэлігійных святаў, колькасць тых, хто не ходзіць у школы, павялічылася.

Нэля Баравік, дырэктар Дзяржаўнага архіва г. Глыбокае

Крыніца: 
Нэля Баравік, "Краязнаўчая газета"
http://www.bfk.by/naviny.html

Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles