Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Сайт Докшыцкага райвыканкама публікуе навіны ў Word'аўскім фармаце

$
0
0

На сайтах раённых выканаўчых камітэтаў ужо некалькі месяцаў дзейнічаюць рубрыкі "Навіны раёна".

На некаторых гэтыя рубрыкі нязручныя і нязграбныя. Напрыклад, на сайце Браслаўскага райвыканкама няма архіва навінаў: старыя навіны выдаляюцца, замест іх новыя ставяцца на старонку.

Падчышчае старыя навіны і сайт Глыбоцкага райвыканкама.

Шаркоўшчынскі райвыканкам не публікуе мясцовыя навіны на сваім сайце. У Шаркоўшчыне, аднак, добры сайт у газеты "Кліч Радзімы", якая належыць райвыканкаму.

Самая раздзяўбайская рубрыка навінаў на сайце Докшыцкага райвыканкама. Яны не публікуюць навіны ў фармаце html, традыцыйным для Сеціва. Спасылкі з галоўнай старонкі сайта вядуць на Word'аўскія файлы, якія трэба спачатку спампаваць на кампутар, а толькі потым прачытаць.

На сайтах Мёрскага райвыканкамаі Пастаўскага райвыканкамаархівы навінаў ёсць. І толькі ў Мёрах ён аформлены па-людску, а ў Паставах - дызайн мінулага стагоддзя.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578