Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Хор "FIAT"з Mёраў запісаў новы дыск

$
0
0

Трэці дыск запісаў парафіяльны хор "Fiat"Мёрскага касцёла з бласлаўлення пробашча кс. Крыштафа Міянкіны.
Першыя два — "Крыжовая дарога" (для ўнутранага карыстання) і зборнік каталіцкіх спеваў пад аднайменнай назвай "Fiat"— пабачылі свет некалькі год таму.

Сёлетні дыск, які змяшчае калядныя песні, запісалі гэтым летам з удзелам групы Піта Паўлава, знакамітага беларускага гітарыста і вакаліста, а некалькі песень і пад акампанемент музыкаў яго гурта "Піт & Паф". Таксама акампанавалі хору арганіст Дзмітрый Гарэлаў, які родам з Фарынава, і скрыпачкі Валянціна Казакевіч і Марыя Кашкур з Друі.

Запісу дыска, несумненна, папярэднічала доўгая праца, шліфоўка і ўдасканаленне кожнага твора пад кіраўніцтвам арганісткі Анджэлы Кіпрушавай. Час на рэпетыцыі харысты знаходзілі вечарамі, пасля працы і хатніх клопатаў.

Трэба адзначыць, што хор мае багаты рэлігійны вопыт. Сваім спевам упрыгожвае службы на святы, кожную нядзелю, а таксама запрашаецца на ўрачыстасці ў іншыя парафіі.

Крыніца: 
Вольга Вішнеўская, "Каталіцкі веснік"
http://catholicnews.by/index.php/news/2012-10-13-00-20-32/item/%D1%85%D0%BE%D1%80-fiat-%D0%B7-%D0%BC%D1%91%D1%80%D0%B0%D1%9E-%D0%B7%D0%B0%D0%BF%D1%96%D1%81%D0%B0%D1%9E-%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D1%8B-%D0%B4%D1%8B%D1%81%D0%BA

Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles