У аўторак, 24 сакавіка, рабочую паездку па Міёршчыне правёў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. У аграгарадку Туркова яго сустракалі старшыня райвыканкама І.В. Кузняцоў і благачынны Міёрскай акругі протаіерэй Віктар Вабішчэвіч. Уладыка заклікаў верыць у Бога і маліцца сабраўшыхся тут на раённы семінар, прысвечаны пачатку веснавых сельгасработ, кіраўнікоў і спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў, многіх блаславіў асабіста і ўручыў ім крыжыкі.
У Дрыгучах архіепіскап правёў гутарку з прыхаджанамі, кіраўніцтвам мясцовай гаспадаркі. Дарэчы, тут знаходзіцца адзіная ў ваколіцы праваслаўная абшчына, якая не мае ўласнага храма для правядзення богаслужэнняў.
У Пераброддзі царква патрабуе рэканструкцыі, вызначалі-ся меры па яе правядзенні.
У дзіцячым санаторыі "Расінка"ўладыка Феадосій правёў сустрэчу з дзецьмі, якія тут адпачываюць, і персаналам.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
На здымку: Падчас гутаркі з кіраўнікамі і спецыялістамі сельгаспрадпрыемстваў раёна ў аграгарадку Туркова.