Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Хрысціянскія дэмакраты стварылі гарачую лінію па пытаннях свіной чумы (+нумар тэлефона)

$
0
0

У Менску 20 жніўня адбыўся круглы стол, прысвечаны барацьбе з афрыканскай чумой свінняў, на якім было абвешчана аб стварэнні Грамадскага штабу па барацьбе з АЧС.

У яго склад увайшлі фермеры, ветэрынары, юрысты, прадстаўнікі грамадскасці і іншыя, якія не атрымалі ад уладаў адказу на свой зварот адносна эпідэміі афрыканскай чумы свінняў.

Мэтамі Грамадскага камітэту з'яўляюцца:

- юрыдычная і прававая дапамога грамадзянам Беларусі, якія сутыкнуліся з свавольствам уладаў па вынішчэнні свінняў, якія належаць прыватным асобам;

- маніторынг сітуацыі з АЧС у Беларусі і асвятленне яе ў прэсе;

- выпрацоўка альтэрнатыўнага плана па ліквідацыі АЧС, які ўлічвае інтарэсы ня толькі дзяржавы, але і шараговых уласнікаў, фермераў і гэтак далей.

Для рэалізацыі гэтых мэтаў ужо створана гарачая лінія па пытанні барацьбы з АЧС +37533 6536504.

Таксама плануецца зварот да міжнароднай супольнасці і да краін - суседзяў Беларусі з просьбай вылучыць патрабаванне аб інфармаванні ў поўным аб'ёме беларускіх грамадзян і ўсёй сусветнай супольнасці аб мерах, якія прымаюцца для ліквідацыі АЧС.

Крыніца: 
Прэсавая служба БХД
http://bchd.info/index.php?newsid=8000

Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles