Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

"Калі рэжым вырашыў зноў мяне ізаляваць, значыць, я раблю ўсё правільна". Уладзіміру Яроменку далі тры месяцы арышту

$
0
0
Уладзімір Яроменак. Фота Радыё Свабода.

Суд Першамайскага раёна Мінска вынес 20 жніўня 2013 года прысуд па справе былога палітвязня Уладзіміра Яроменка. Суддзя Леанід Ярмоленкаў прысудзіў Уладзіміра да 3 месяцаў арышту за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду.

Уладзімір Яроменак нарадзіўся ў Мёрах. Сябар моладзевай дэмакратычнай арганізацыі "Малады Фронт". Праз удзел у вулічных акцыях выказваў свой пратэст супраць рэпрэсіўнай палітыкі Лукашэнкі, ушанавання камуністычных злачынцаў, фальшавання вынікаў выбараў. Вывешваў нацыянальныя сцягі на вуліцах Мінска.

Пасля Плошчы 2010 года быў асуджаны на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вызвалены ў жніўні 2011 года разам з іншымі ўдзельнікамі мітынгу пасля загаду Лукашэнкі аб памілаванні.

"Калі б я хацеў з'ехаць адсюль, я б мог зрабіць гэта ўжо сто разоў. Але я люблю сваю краіну і хачу, каб у гэтай краіне мне нармальна жылося.

Я малады, у мяне яшчэ шмат часу, а рэжым, як любы аўтарытарны рэжым, рана ці позна лясне і рана ці позна тут адбудуцца змены. Дзеля гэтага мне не шкада маладыя гады правесці за кратамі, таму што нехта мусіць ахвяраваць сабой дзеля таго, каб адбыліся нейкія змены", - казаў Уладзімір у інтэрв'ю журналістам.

Пасля вызвалення Уладзімір працягнуў актыўную грамадскую дзейнасць. Шматкроць улады саджалі хлопца на суткі. Часам забіралі на акцыях пратэсту, але часцей перад акцыямі. Міліцыянты ўрываліся ў кватэру, падпільноўвалі каля пад'езду, арыштоўвалі, а потым брахалі ў судзе, што Уладзімір нібыта ішоў па вуліцы і лаяўся матам.

У 2012 годзе Уладзімір адседзеў больш за сто сутак адміністрацыйных арыштаў.

Прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці сталі падставай для ўвядзення прэвентыўнага нагляду за Уладзімірам. Яго прымусілі быць дома з 20-й да 6-й гадзіны, не адлучацца з Мінску без дазволу міліцыі. Тры пратаколы аб парушэнні нагляду - і завялі новую крымінальную справу.

16 ліпеня 2013 года Уладзімір Яроменак ажаніўся. Міліцыя арыгінальна павіншавала яго з вяселлем: калі маладыя сядзелі за вясельным сталом, патэлефанаваў следчы і паведаміў пра завядзенне крымінальнай справы.

Праваабарончы цэнтр "Вясна акрэсліў крымінальны перасед Яроменка як палітычна матываваны.

"Калі ўлады сваімі рэпрэсіямі хочуць мяне запалохаць, гэта ў іх не атрымаецца, — заявіў Уладзімір журналістам пасля абвяшчэння прыгавору. — Я чалавек упарты. Калі рэжым вырашыў мяне зноў ізаляваць, перашкодзіць маёй дзейнасці, значыць я, напэўна, раблю ўсё правільна".

Уладзімір збіраецца абскарджваць прысуд. Зараз ён на волі, пад падпіскай аб нявыездзе.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles