Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Рыхтуемся да свята

$
0
0

У ліку тых, хто першым стартаваў у перадсвяточным марафоне — магазіны райспажыўтаварыства. І знешнім выглядам, і ўнутраным напаўненнем гандлёвыя ўстановы дораць радасны настрой. Спяшаючыся сюды за таварамі і прадуктамі штодзённай неабходнасці, пакупнікі ўсё часцей затрымліваюцца ля паліц з цукеркамі, елачнымі цацкамі і ўпрыгожаннямі.
— Салодкая прадукцыя ў магазіны паступае пастаянна, — гаворыць вядучы таваравед райпа Кацярына Георгіеўна Ходас. — Гэта шакалад, карамелькі, ірыскі, вафлі, пячэнне, шакаладныя батончыкі і многае іншае. Як правіла, установы і арганізацыі закупляюць у нас ласункі і самі фарміруюць з іх падарункі. Маюцца ў наяўнасці і гатовыя навагоднія падарункі ад фабрык вытворцаў "Спартак"і "Камунарка". Іх вага ад 300 грам да паўтара кілаграма, кошт ад 40 да 250 тысяч.
Прыгожыя пакункі з цукеркамі і шакаладкамі цяжка не заўважыць. Думаецца, што салодкаежкам такі навагодні сюрпрыз будзе даспадобы.
Разам з багатым выбарам ласункаў, абавязковых на святочным стале, паклапаціліся і пра навагодні інтэр'ер пакояў. Да прыкладу, ва ўніверсаме "Родны кут"чакаюць сваіх гаспадароў лясныя прыгажуні. Набываючы штучнае дрэўца, пакупнік атрымлівае падарунак. Тут жа можна набыць і ўпрыгожанні для вечназялёнай спадарожніцы свята.
Застаецца толькі ў асартыменце навагодняй прадукцыі знайсці свой святочны варыянт.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотакалаж К. БЛАЖЭВІЧА


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles