Пачынаючы з 1 жніўня 2013 года, некаторыя аўтобусы глыбоцкага накірунку будуць адыходзіць з аўтавакзала “Усходні” без заходу на аўтавакзал “Маскоўскі”.
Змены датычаць маршрутаў “Мінск – Браслаў” (адпр. 07:40, 16:40 штодня), “Мінск – Мёры” (адпр. 13:50 па пт., сб.), “Мінск – Шаркоўшчына” (6:30 сб., 11:20 ндз).
Аўтобусы “Мінск – Глыбокае” будуць адпраўляцца з Усходняга, але па-ранейшаму заходзіць на “Маскоўскі” (адпр. 11:20, 13:00 штодня).
Аўтобус “Мінск – Рыга” (адпр. 9:20 штодня) будзе адпраўляцца з аўтавакзала “Цэнтральны”.
Сайт прадпрыемства “Мінсктранс” паведамляетаксама, што ў далейшым у маршрут руху некаторых аўтобусаў будзе ўключаны аўтавакзал “Цэнтральны”. Калі гэта станецца і якіх маршрутаў датычыцца, сайт не піша.
Як даехаць да Усходняга аўтавакзала
Аўтавакзал “Усходні” знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Ваннеева, Алега Кашавога і праспекта Ракасоўскага. З чыгуначнага вакзала да яго можна даехаць аўтобусам №127, тралейбусамі №20, №30да прыпынку “Аўтавакзал Усходні”.
Нагадваем таксама, што 19 ліпеня 2013 года Беларуская чыгунка дадала да цягніка №625 Мінск – Вцебск бесперасадкавы вагон Мінск – Друя. Ён курсіруе штодня праз Маладзечна, Крулеўшчыну, Глыбокае, Варапаева, Шаркоўшчыну, Мёры. Адпраўленне са станцыі “Мінск-ПасажырскІ” а 23:00.
Спасылкі, карысныя для падарожнікаў
minsktrans.by - сайт прадпрыемства "Мінсктранс". Расклад гарадскога транспарта ў Мінску.
ticketbus.by - расклад міжгародніх аўтобусаў; сістэма продажу квіткоў.
rw.by/be - расклад цягнікоў.
Карысныя тэлефоны
8 902 101 41 14 - даведка расклада аўтобусаў па Мінску (для абанентаў Белтэлекам)
114 - даведка расклада аўтобусаў па Мінску (дзейнічае ў Мінску для абанентаў стацыянарнай сеткі і мабільнай сувязі)
8 017 246 97 47 - гарачая лініяпрадпрыемства "Мінсктранс".