Абаненты byfly ў нашым рэгіёне (Глыбокае, Вілейка, Паставы), жаляцца на немагчымасць скарыстаць пошук Google: сэрвіс блакуе падлучэнні і паведамляе пра высокую актыўнасць трафіка з IP-адрасоў правайдара. Складанасці ўзнікаюць у карыстачоў і ў многіх іншых гарадах Беларусі.
Пад канец траўня byfly паведаміў пра намер перайсці на новую схему размеркавання IP-адрасоў: пры падлучэнні да сеткі карыстач атрымвае IP-адрас з унутранай адраснай прасторы, а не з вонкавай, як раней. Механізм NAT ужо ўжываецца ў сетках іншых беларускіх правайдараў, абаненты якіх таксама рэгулярна рапартуюць пра складанасці з доступам да шэрага папулярных рэсурсаў, у тым ліку да Google.
Паўсталая сітуацыя можа быць павязана менавіта з пераходам на новую схему размеркавання адрасоў. Аднак прадстаўнік тэхпадтрымкі byfly паведаміў, што адказнасць у дадзеным выпадку ляжыць менавіта на Google, а аператар ніякіх змен у інфраструктуры сеткі ў апошні час не праводзіў.
На сайце «Белтэлекама» апублікаваны каментар кампаніі адносна паўсталаўшай сітуацыі: «Вынікі аналізу сведчаць, што праблема не звязана з функцыянаваннем NAT. У наш час тэхналогія NAT укаранёная толькі ў Мінску, тады як праблемы паўсталі і ў шэрагу іншых рэгіёнаў краіны. Спыненне доступу да сэрвісаў Google з асобных інтэрвалаў IP-адрасоў было злучана з палітыкай бяспекі кампаніі Google у дачыненні спам-рассылак.
На дадзены момант праблема блакавання IP-адрасоў знята. Google аднавіў доступ да сваіх рэсурсаў для беларускіх карыстачоў. «Белтэлекам» праводзіць працу са спецыялістамі Google па лакалізацыі ўжывання паказанай прылады і аператыўным апавяшчэнні бакоў пра магчымы неправамерны ўзрост інтэрнэт-трафіка».