Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Еўразвяз дае каля паўмільёна еўра на захаванне кулінарнай спадчыны нашага рэгіёна

$
0
0

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт, упраўленне фізічнай адукацыі, спорту і турызму (Глыбокае, Беларусь), Верхнядзвінскі раённы Савет дэпутатаў, Мёрскі раённы выканаўчы камітэт, Полацкі гарадскі выканаўчы камітэт значацца сярод партнёраў у вялікім латышска-беларускім праекце "BELLA CUISINE". Агульны бюджэт праекта 483 195,05 €, з якіх Еўразвяз укладае 434 875,54 €.

Мэтай праекта з'яўляецца спрыянне сацыяльна-эканамічнаму развіццю і заахвочанне бізнесу і прадпрымальніцтва праз прасоўванне кулінарнай спадчыны. 11 партнёраў праекта і адзін асацыяваны партнёр хочуць дасягнуць гэтага за кошт паляпшэння сеткі кулінарных паслуг у Латгальскім і Віцебскім рэгіёнах, базуючыся на канцэпцыі кулінарнай спадчыны, што палепшыць магчымасці прадпрыемстваў кулінарных паслуг. Вынікам праекта стане адкрыццё супольнага цэнтра "BELLA CUISINE".

Як лічаць арганізатары праекта, Латгальскі рэгіён у Латвіі і Віцебская вобласць у Беларусі маюць багатыя кулінарныя традыцыі і адменную кулінарную спадчыну. Аднак, кэйтарынгавыя кампаніі, што спецыялізуюцца на кулінарнай спадчыне, няздольныя прапанаваць паслугі высокай якасці з прычыны нястачы маркетынгу і іншых навыкаў і магчымасцяў. Больш таго, кулінарная спадчына латвійскіх і беларускіх памежных рэгіёнаў слаба прасоўваецца. Такім чынам, яна не можа стаць адным з моцных бакоў турыстычнага сектара.

У межах праекта беларусы супольна з латышамі павінны будуць распрацаваць супольны маршрут кулінарнай спадчыны "BELLA CUISINE". Будзе праведзены шэраг імпрэз па прамоцыі кулінарнай спадчыны Латгальскага і Віцебскага рэгіёнаў. Будуць навучаны 120 прадстаўнікоў прадпрыемстваў кэйтарынгу, 118 з іх паедуць у 4 навучальныя падарожжы ў Швецыю, Латвію і Літву. Пройдзе шэраг мерапрыемстваў, найважнейшымі з якіх стануць 4 фэсты ежы. Віцебская вобласць атрымае членства ў Еўрапейскай сетцы кулінарнай спадчыны. Будзе створаны міжнародны цэнтр "BELLA CUISINE".

З латышскага боку партнёрамі з'яўляюцца муніцыпалітэт Краслава (Краслава, Латвія); муніцыпалітэт Дагда (Дагда, Латвія); муніцыпалітэт Рэзекне (Рэзекне, Латвія); муніцыпалітэт Лудза (Лудза, Латвія).

Праект пачаўся ў сакавіку гэтага года. На рэалізацыю сваіх задумаў партнёры праекта будуць мець 18 месяцаў.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles