У пятніцу, 26 студзеня, у будынку спартшколы пройдзе адкрыты абласны турнір па міні-футболе. Будуць удзельнічаць дзевяць каманд, у тым ліку дзве з Міёр. Жараб'ёўка пачнецца ў 14.00, а праз гадзіну — афіцыйнае адкрыццё спаборніцтваў. Чакаем балельшчыкаў!
Міхаіл КУРАШЭВІЧ,
дырэктар ФСК "Міёры".
Даслана EP7, 24.01.18