Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Прэм’ер-міністр Польшчы паведаміў, што ягоныя продкі паходзяць з-пад Дзісны (ВІДЭА)

$
0
0

Як паведамляеБеларуская служба Польскага радыё, прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас тэлезвароту з нагоды Дня бабулі паведаміў, што яго продкі паходзяць з ваколіц беларускага мястэчка Дзісна.

Кіраўнік Кабінэту міністраў Польшчы наведаў дом пажылых людзей ў горадзе Астралэнка, які разьмешчаны за 120 кілямэтраў ад Варшавы. Жыхары дома пачаставалі прэм’ер-міністра шарлёткай і кавай.

Старшыня ўраду пажадаў польскім бабулям і дзядулям спаўненьня мараў, шмат здароўя й радасьці ад кантактаў з унукамі.

Дзень бабулі адзначаецца ў Польшчы 21 студзеня, Дзень дзядулі — 22 студзеня.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles