Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

У пагранічныя зону і паласу на Міёршчыне — па новых правілах

$
0
0

З 1 студзеня грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама іншаземцы і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне, дасягнулі 14-гадовага ўзросту, вызвалены ад уплаты дзяржаўнай пошліны за ўезд (уваход) і перамяшчэнне ў пагранічнай зоне.

Пры наведванні рэжымнай тэрыторыі ім неабходна мець пры сабе дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, пасведчанне бежанца ці від на жыхарства).

Тэрмін дзеяння пропуска ў пагранічную паласу для беларускіх грамадзян павялічыўся з аднаго да двух гадоў. Памер дзяржпошліны складае 0,4 базавай велічыні. Плаціць яе не трэба жыхарам пагранічнай зоны, работнікам арганізацый, якія вядуць гаспадарчую дзейнасць у пагранічнай паласе і шэрагу іншых катэгорый грамадзян.

Таксама змяніўся парадак наведвання пагранічнай зоны для іншаземцаў. Тэрмін дзеяння пропуска ў пагранзону павялічыўся з аднаго да двух гадоў, а стаўка дзяржаўнай пошліны за яго выдачу складае 0,4 базавай велічыні.

З мэтай стварэння спрыяльных умоў для насельніцтва прыгранічча, а таксама для ўдасканалення парадку вызначаны месцы прыёму заяў ад грамадзян і выдачы пропускаў у пагранічную зону і пагранічную паласу. Звярнуцца можна ў Полацкі пагранічны атрад (Полацкі раён, в. Фарынава), у Верхнядзвінскім раёне—на пагранічныя заставы "Савейкі"і "Бігосава", у Браслаўскім раёне—у аддзелы пагранічнай службы "Опса", на пагранічныя заставы "Друя", "Плюсы", на пасты "Урбаны", "Відзы", "Карасіна", "Пакульня", "Казяны".

Межы пагранічнай зоны і пагранічнай паласы ўстанаўліваюцца рашэннем абласнога выканаўчага камітэта. На мясцовасці яны абазначаны аншлагамі. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-партале Дзяржаўнага пагранічнага камітэта http://gpk.gov.by, на сайцеПолацкага пагранічнага атрада.
Фота для ілюстрацыі.
Полацкі пагранічны атрад.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles