Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Калегі віншуюць выратавальнікаў Міёршчыны з прафесійным святам

$
0
0

Прафесійнае свята—справа заўсёды прыемная. Калегі ў гэты дзень віншуюць адзін аднаго, атрымліваюць прыемныя словы ад родных і знаёмых. Карацей кажучы, адзначаюць без празмернасцяў. Як гэта адбываецца менавіта ў выратавальнікаў?

Аляксандр МІХАЙЛАЎ, камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №12 у вёсцы Новы Пагост:

—Кожны раз чакаю прафесійнага свята, каб была нагода схадзіць з калегамі і ў лазню, і пасмажыць шашлык. Дарэчы, трое з іх жывуць у Міёрах па суседстве. Мы сябруем сем'ямі. Што адчуваю ў святочны дзень? Гордасць за прафесію. Выратавальнікі—яны ж сучасныя супермены!

Генадзь ПАРШУТА, начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 у аграгарадку Павяцце:

—Калі адзначаем Дзень выратавальніка на працы, то з хлопцамі купляем торт, робім бутэрброды, гатуем салату. Садзімся за стол толькі ў вольную хвіліну і, зразумела, не ўжываем спіртнога. Не ў маё дзяжурства святкую дома з роднымі. Жонка кожны раз рыхтуе вячэру. Прафесійнае свята для мяне як падстава ганарыцца тым, чым займаюся.

Аляксандр ШУК, вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 у вёсцы Даўгінава:

—Ратаваць жыцці іншых, рызыкуючы сваім—справа няпростая і адначасова важная. Свята само за сябе як бы кажа, што прафесія існуе ў грамадстве нароўні з іншымі—прыемна. У гэты дзень традыцыйна ідзём з калегамі ў раённы Дом культуры на ўрачысты канцэрт. А потым, калі не трэба на дзяжурства, збіраемся ў кафэ: ўспамінаем цікавыя моманты з працы, прымаем віншаванні ад родных і знаёмых.

Пётр МЯДЗЕЛЕЦ, старшы інжынер Міёрскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях:

—Наша прафесійнае свята супадае с Хрышчэннем Гасподнім. Пры выпадку спяшаюся акунуцца ў гэты дзень у палонцы. Але, шчыра кажучы, для мяне Дзень выратавальніка саступае па важнасці больш традыцыйнаму Дню пажарнай службы 25 ліпеня. Вось тады адзначаю грунтоўней—з торцікам у крузе родных.

Андрэй САКОВІЧ, начальнік каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №3 ЛВДС "Дзісна":

—Для мяне Дзень выратавальніка—свята сямейнае. Адзначаю разам з двухгадовым сынам Арцёмам і жонкай Ірынай. Яна працуе ў Наваполацкім гараддзеле па надзвычайных сітуацыях інспектарам групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю. Звычайна збіраемся ўвечары за сталом і частуемся прысмакамі.

Ігар МАТЭЛЕНАК.
Фота з архіва.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles