Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Унёскі ў дабрачынную акцыю зрабілі жыхары Міёрскага раёна

$
0
0

Традыцыйнай у нашым раёне стала дабрачынная акцыя "Пастукайся ў мае дзверы, Дзед Мароз!"У рамках мерапрыемства збіраліся сродкі на падарункі дзецям-сіротам і інвалідам.

Сувеніры і ласункі закупіў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Добраахвотныя пералічэнні на рахунак установы пачалі паступаць з лістапада. Навагоднія падарункі атрымалі 125 дзяцей. З іх 71 з інваліднасцю і 54 сіраты.
Актыўны ўдзел у зборы грашовых сродкаў прынялі арганізацыі і ўстановы раёна. У іх ліку райвыканкам, аддзел адукацыі, спорту і турызму, фінансавы аддзел, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, цэнтральная раённая бальніца, аддзел па надзвычайных сітуацыях, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, аддзел унутраных спраў, аддзяленне Дэпартамента аховы, фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ААТ "Абстэрна", Міёрскае і Язненскае ПМС, вузел электрасувязі, райваенкамат, інспекцыя па падатках і зборах, прадстаўніцтва "Белдзяржстраху", Міёрскі раён электрасетак, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, племстанцыя, райветстанцыя, ДРБУ-203, аддзел статыстыкі, цэнтральная аптэка, Дзісенскі лясгас, санаторый "Расінка", цэнтр банкаўскіх паслуг №213 "Беларусбанка", газета "Міёрскія навіны", УП ЖКГ, аўтазаправачная станцыя ў Міёрах, тэрытарыяльны цэнтр.

Далучыліся да добрай справы ўстановы адукацыі—СШ №2, СШ №3 імя Ягора Томкі, Міёрская БШ, Язненская і Дзісенская СШ, Новапагосцкая, Чапукоўская, Дварнасельская, Павяцкая, Сіцькоўская, Туркоўская, Цвецінская ДС-СШ, Завуццеўская, Мілашоўская, Слабадская, Узмёнская ДС-БШ, Язненскі, Дзісенскі, №2 дзіцячыя сады.

Унёсак у дзіцячую навагоднюю радасць зрабілі індывідуальныя прадпрымальнікі Наталля Сізова, Часлава Сцепулёнак, Мікалай Грэцкі, Аляксандр Галяш, Іван Шыдлоўскі, Таццяна Маскаленка, Алена Турчановіч, Наталля Пухальская, Таццяна Пятроўская, Святлана Дабравольская, Ірына Швяцова, Галіна Рубніковіч, Ала Сухачава, Ірына Мішута, Алена Казачонак, Вольга Паршута, Тэрэса Кісель, Наталля Голуб, Васіль Булгак, Людміла Грэцкая, прыватныя прадпрыемствы "МТМ-Плюс", "Арлова і К", "Мацук", "Ітэра-трэйд", "Булгак", "Барут", "Міёры-Ветразь", "Газтэрмасэрвіс".
Мясакамбінат і разлікова-касавы цэнтр №16 "Белагра-прамбанка"дапоўнілі падарункі цукеркамі, хлебазавод дабавіў кандытарскіх вырабаў. УП "Міёрыгандаль"рэалізавала ласункі для дзяцей па цане без гандлёвай надбаўкі.

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва выказвае ўдзячнасць кожнаму, хто далучыўся да акцыі. Усе разам мы сталі аўтарамі зімовага цуду.

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles