У Мёрскім раёне пачата будаўніцтва металургічнага завода. Земляныя працы ўжо пачаліся. Пад цахі новага прадпрыемства, дзе будуць вырабляць белую жесть і металічны ліст, выдзелена 40 гектараў зямлі прыкладна ў 2,5 км ад чыгуначнай станцыі.
Маштабны інавацыйны і імпартазамяшчальны праект рэалізуе ТАА "ММЗП-Груп". Тэрмін заканчэння будаўніцтва - пачатак 2016 года, яшчэ два гады адводзіцца на пусканаладачныя работы і выхад на праектную магутнасць, якая складзе 250 тысяч тон, піша "Народная газета".
Крыніца: