Штогод перад святам Уваскрашэння Хрыста ў Вялікую суботу ла алтара Маці Божай у касцёле парафіяне пакідаюць выпечку, фарбаваныя яйкі... Такім чынам далучаюцца да чына міласэрнасці і дапамогі бліжняму. Як казаў тыдзень таму пробашч Крыштаф Міянкіна: "Усе жывём не багата, але ёсць і бяднейшыя за нас…"
Ахвяраваныя стравы адвезены шматдзетным сем'ям і малазабяспечаным вернікам. У гэтыя дні радасць Уваскрашэння з добрымі словамі і справамі наведалася ў кожны хрысціянскі дом.
Даслана zet17, 05.04.16