Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Дні засяроджанасці для дзяўчат прайшлі ў Браславе

$
0
0

З 6 па 8 сакавіка ў кляштары сясцёр эўхарыстак у Браславе прайшлі дні засяроджанасці для дзяўчат. Прыехалі яны з Жодзіна, Барысава, Мінска, Мёраў, Слабодкі, удзельнічалі таксама і браслаўчанкі. Тэма была “Нашы пытанні да Бога і Божыя пытанні да нас”.

Асаблівым момантам сустрэчы стала Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Кульмінацыйным пунктам гэтых дзён стала супольная Эўхарыстыя, якую цэлебраваў а. Уладзімір. Адказныя за прыгатаванне Літургіі рыхтавалі Малітву вернікаў і дары, дзе была адзначана роля жанчыны ў свеце, а таксама нашы жыццёвыя пытанні.

Падчас канферэнцыі ўдзельніцы рэкалекцый засяродзілі ўвагу над пытаннямі, якія знаходзілі ў Святым Пісанні: “Дзе ты?” (Быц 3,9), “Што ты бачыш?” (Ер 4,9), “Дзе брат твой?” (Быц 4,9). Таксама дапамогай у разважаннях стала Кніга Ёва.

Мелі месца таксама жаночыя спатканні позна ўвечары, на якіх розныя бачныя вобразы станавіліся яўнай праўдай пра саміх сябе і адносіны з Богам. Быў момант падзяліцца тым, што знаходзіцца глыбока ў сэрцы. Вельмі карысным стаў час працы ў групах, бо можна было даць волю сваім пачуццям, перажыванням і думкам, ведаючы, што цябе стараюцца зразумець і прыняць.

Быў час цішыні, калі пасля Вяночка да Божай Міласэрнасці, трэба было захоўваць маўчанне і размаўляць толькі з Богам.

У апошні дзень дзяўчаты накіраваліся ў Санаторый для падлеткаў. Там яны прадставілі флэшмоб, а таксама і вучылі танчыць прысутных. Супольная гульня стала момантам сяброўскай сустрэчы, а на заканчэнне дзяўчаты падаравалі “ліст на смутны дзень”, які пісалі і ўпрыгожвалі для іх напярэдадні.

Браслаўскія хлопцы аказалі свой знак увагі ў выглядзе маленькага падарунка, зробленага для кожнай дзяўчыны ўласнаручна.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles