Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Горад, які памірае

$
0
0

Самы маленькі горад Беларусі Дзісна не можа паўстаць з руін праз сем пасляваенных дзесяцігоддзяў.

Мы наведалі Дзісну ў сярэдзіне лютага. Уражанні дваякія: відаць, што некалі гэта быў вялікі прыгожы горад з цікавай гісторыяй, зараз жа ён больш нагадвае прывід горада.

Бальніцу ў Дзісне як ператварылі ў руіны ў ліпені 1944-га, так яны і стаяць дагэтуль. Да гэтых руінаў дадаліся яшчэ руіны былых прадпрыемстваў горада. Праўда, радуе тое, што ідзе аднаўленне касцёла. Ён таксама пацярпеў у 1944-м.

На ўездзе ў Дзісну на доме вісіць абтрапаны ветрам банэр, які інфармуе, што мы знаходзімся ў самым маленькім горадзе Беларусі. Праўда, інфармуе па-расейску і нібы па-ангельску. Бо ўсё ж правільна было б напісаць DZISNA, а не DISNA.

Але нягледзячы на заняпад, у Дзісне ёсць людзі, якія вераць у тое, што Дзісна адродзіцца. Адзін з іх - Фадзей Шымоковіч, які не зважаючы на свой паважны ўзрост, поўны энергіі, каб дапамагчы свайму гораду.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles