Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (Белстат) апублікаваў на сваім сайце спіс арганізацый, якія не разлічыліся са сваімі работнікамі за люты. Гэткіх ва ўсёй Беларусі знайшлося 153, з якіх 129 – прадпрыемствы сельскай і лясной гаспадаркі.
Большасць арганізацый-даўжнікоў знаходзіцца ў Віцебскай вобласці. Тут іх 118, пераважна гэта дзяржаўныя прадпрыемствы сельскай гаспадаркі. У Глыбоцкім раёне заробак затрымліваюць 10 гаспадарак, у Докшыцкім – 9, у Мёрскім – 11, у Пастаўскім – 8, у Шаркоўшчынскім – 6.
Паводле сайтаў райвыканкамаў, у Мёрскім раёне ёсць 17 аграпрадпрыемстваў, у Пастаўскім – 15, у Шаркоўшчынскім – 9. Значыць, даўгі перад работнікамі мае больш як палова калгасаў.
Няма інфармацыі пра затрымкі заробкаў у Браслаўскім раёне. Невядома: ці то плацяць спраўна, ці то не паспелі пераслаць статыстыку ў Мінск.
Гэтак, паводле афіцыйных звестак, у шасці заходніх раёнах запазычанасць па заробках маюць 44 арганізацыі, усе сельскагаспадарчыя. Гэта больш як траціна ад усіх арганізацый-даўжнікоў у Беларусі.
Як распавялі нам работнікі, некаторыя калгасы яшчэ не аддалі заробак за лістапад, а то і за ліпень мінулага года. І плацяць жа капейкі – не ва ўсіх мільён рублёў за месяц выходзіць, і частку аддаюць прадуктамі або пераводзяць на краму. Як жа людзям, якія кормяць цэлы край, самім пражыць і дзяцей прагадаваць?
Назвы сельскагаспадарчых арганізацый, каб не блытацца з перакладам складаных абрэвіятур, мы падаем на рускай мове, як у спісе Белстата.
Глыбоцкі раён
КПСУП "Озерцы"
КУСХП "Яблонька"
ОАО "Константинов Двор"
ОАО "Верхнее"
ОАО "Сельцы"
ОАО "Черневичи"
ОАО "Золотая подкова"
ОАО "Глубокский агросервис"
СХ филиал "Прошково"ОАО "Глубокский агросервис"
КУСХП "Стринадки"
Докшыцкі раён
КУСХП им. Черныша
КУСХП "Гнездилово-Агро"
КУСХП "Докшицкий"
ОАО "Докшицкий райагросервис"
ОАО "Барсучанка"
ОАО "Торгуны"
ОАО "Замосточанское"
КУСП "Агроситцы"
КСУП "Агробересневка"
Мёрскі раён
ПУПКС "Миорский"
ПУПКС "Юбилейный"
ОАО "Миорский райагросервис"
ОАО "Папшули"
ОАО "Новгороды"
ОАО "Узменский край"
КПУП "Язно"
ОАО "Черессы"
ОАО "Мерица"
СУП "Повятье"
СУП "Титово"
Пастаўскі раён
ОАО"Поставский райагросервис"
КУCХП "Дуниловичи-Агро"
ОАО "Знамя Победы Агро"
ОАО "Камайский-Агро"
ОАО "Голубые озера-Агро"
ОАО "Париж-Агро"
СПК "Андроны"
ОАО "Вереньки-Агро"
Шаркоўшчынскі раён
КУПСХП им. Маркова
КУПСХП "Городец"
ОАО "Шарковщинский агротехсервис"
ОАО "Жвиранка"
ОАО "Княж"
ОАО "Васюки"