Бібліятэка Ягелонскага Універсітэта выклала ў Сеціва сканы часопіса "Wiadomości Archidiecezjalne Wileńskie".
"Wiadomości..." - гэта быў часопіс для святароў. Там друкаваліся пастановы Апостальскага Пасаду і Віленскай Курыі, абмяркоўваліся душпастырскія пытанні, падаваліся навіны з мясцовага і далейшага жыцця Касцёла. Таксама друкаваліся падрабязныя і цёплыя ўспаміны аб святарах, якія ў той час адыйшлі ў лепшы свет.
Часопіс выдаваўся ў 1927-1939 гадах. На сайце даступныя гадавікі часопіса за ўсе гады, акрамя 1932 і 1939, з агульным для гадавіка зместам. Гэтак зручна пампаваць і шукаць патрэбныя тэксты.
Выданне будзе карыснае для тых, хто цікавіцца гісторыяй рэлігійнага і грамадскага жыцця ў нашым краі ў міжваенны перыяд. Краязнаўцы з нашага рэгіёна знойдуць там шмат цікавага - даты будаўніцтва і асвячэння касцёлаў, прызначэння і пераводу святароў, біяграфічныя звесткі і г.д.
Спасылка, па якой даступныя "Wiadomości..." - http://jbc.bj.uj.edu.pl/dlibra/publication?id=333999&tab=3
Каб спампаваць гадавую падшыўку ці асобны нумар, трэба адкрыць яго старонку на сайце бібліятэкі, а потым злева націснуць Download.
Аналагічнае выданне часоў Расійскай Імперыі - "Dwutygodnik Dyecezalny Wileński", якое выходзіла ў 1910-1915 гады, можна спампаваць на сайце Падляскай лічбавай бібліятэкі - http://pbc.biaman.pl/dlibra/publication?id=10569&tab=3