Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Міёрскія жураўлі на амерыканскім календары

$
0
0

Кіраўнік амерыканскага пасольства за год пабываў у розных маляўнічых куточках нашай краіны з фотаапаратам у руках, у тым ліку і ў Міёрскім раёне.

Я атрымліваю сапраўдную асалоду ад падарожжаў па Беларусі, ад знаёмства з цікавымі людзьмі і прыгожымі краявідамі",—гэтымі словамі Скота Роланда пачынаецца каляндар "Зямля пад белымі крыламі", які выпусціла пасольства ЗША ў Мінску.
Аказваецца, Скот захапіўся бёрдвотчынгам—назіраннем за птушкамі, яшчэ ў каледжы, у гуртку арніталогіі. У фотакапілцы дыпламата больш за 740 відаў птушак, 157 з якіх ён назіраў у Беларусі—гэта каля паловы ўсіх відаў, якія насяляюць нашу краіну.

Люстэркавы лічбавы фотаапарат для пачынальнікаў Canon EOS Rebel, некалькі аб'ектываў, у тым ліку для здымкі птушак на далёкай адлегласці—яго рабочыя інструменты. За пярнатымі можа назіраць гадзінамі, а самы доўгі фотадзень быў у ліпені мінулага года ў Чырвоным Бары, на поўначы Беларусі. У чатыры раніцы накіраваліся кампаніяй на пошукі дзятлаў і глушцоў, а закончылі ў дзесяць вечара, назіраючы, як ляцяць і ўладкоўваюцца на начлег вальдшнэпы. Дарэчы, адна з самых любімых птушак дыпламата—амялушка (свиристель).

На тытульным здымку календара—жураўлі над полем паблізу ад Міёр, адразу за балотам "Ельня". У нашым краі Скот Роланд пабываў у верасні мінулага года ў кампаніі брытанскага пасла, яго жонкі і кіраўніка прадстаўніцтва ААН Санака Самарасінха з сям'ёй. Дырэктар заказніка "Ельня"правёў для гасцей экскурсію, а затым прывёз туды, дзе звычайна сілкуюцца жураўлі. Іх там налічылі каля пяцісот. Назіранне за прылётам і адлётам птушак, як яны песцяцца ў промнях восеньскага сонца, надта захапіла дыпламата. Неверагодна ўразіла і падарожжа па экалагічнай сцежцы, праз якую пралягаў шлях жураўлёў да месца начлегу, заваражыў іх душэўны кліч.
Да ад'езду ў ліпені Скот Роланд яшчэ плануе нафатаграфаваць новых для сябе пярнатых.
Па матэрыялах друку падрыхтавала
Наталія СТАНКЕВІЧ.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles