Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Ксёндз з Докшыцкага раёна Юры Бараўнёў атрымаў медаль «PRO MEMORIA»

$
0
0

“Без памяці пра памерлых не будзе жыцця”. Гэтыя словы з’яўляюцца своеасаблівым крэда ў святарскай дзейнасці пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне кс. Юрыя Бараўнёва.

У мінулую нядзелю падчас Святой Імшы яго паслуга была адзначана медалём “PRO MEMORIA”. Узнагароду святар атрымаў ад польскага прадстаўніцтва ў нашай краіне. Такім чынам заўважана руплівая праца айца Юрыя па захаванні і добраўпарадкаванні могілак, дзе знайшлі свой апошні прытулак польскія салдаты далёкай вайны 1919-1920 гадоў.

У гэты дзень на супольную малітву ў храме сабраліся не толькі парафіяне. На ўрачыстасць завітаў Віцебскі біскуп Алег Буткевіч, Часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча Міхал Хабрас. На службе гучалі прыгожыя спевы ў выкананні хору, які прывёз з мёрскай парафіі кс. Кшыштаф Мянкіна.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578