Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Як парыбачыць у прыграніччы

$
0
0

Нагадваем грамадзянам, якія захапляюцца падлёднай лоўляй рыбы на пагранічных азёрах і рэках, што ім неабходна:
-мець пры сабе дакументы, якія пацвярджаюць асобу, і пропуск у пагранічную паласу (яго можна аформіць у Полацкім пагранічным атрадзе ці ў аддзелах пагранічнай службы "Верхнядзвінск"і "Опса):

-перад наведваннем пагранічнай паласы паведаміць у бліжэйшае падраздзяленне органаў пагранічнай службы;

-у час знаходжання на пагранічным вадаёме строга прытрымлівацца рэжыму дзяржаўнай граніцы, ні ў якім разе не заходзіць на тэрыторыю сумежнай дзяржавы (дзяржаўная граніца абазначана пагранічнымі знакамі (буямі, вехамі);

-памятаць, што ў цёмны час сутак знаходзіцца ў пагранічнай паласе забаронена.

-пра знаходжанне ў пагранічнай паласе грамадзяне абавязаны паведамляць у падраздзяленні органаў пагранічнай службы пра стаўшыя ім вядомымі факты парушэння ці спроб закадаўства.

Даведка: кантактныя тэлефоны Полацкага пагранічнага атрада:
у Верхнядзвінскім раёне 8 (02151)
-аддзел пагранічнай службы "Верхнядзвінск" 5 24 13.
-пагранічныя заставы: "Савейкі" 5 03 05; "Бігосава" 5 87 94.

у Браслаўскім раёне: 8 (02153)
-аддзел пагранічнай службы "Опса" 3 51 20. Пагранічныя пасты: "Урбаны" 3 50 45; "Карасіна" 2 63 48; "Пакульня" 2 88 51; "Відзы" 2 87 82, "Казяны" 2 33 00.
-пагранічныя заставы: "Друя" 8 0253 2 51 89, (участак падраздзялення знаходзіцца ў межах Браслаўскага і Міёрскага раёнаў), "Плюсы" 2 39 92.

Інфармацыя пра пералік населеных пунктаў, размешчаных у пагранічнай зоне, ёсць на афіцыйным сайце "Дзяржпагранкамітэта"ў раздзеле "Пагранічная зона", а таксама на сайце аблвыканкама ў раздзеле "Дзяржаўная палітыка".

Полацкі пагранічны атрад.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles