На тэрыторыі раёна ў 2015-м годзе выяўлена 5 050 выпадкаў парушэння правіл дарожнага руху.
Пад увагу інспектараў ДПС трапіла 746 пешаходаў. Сярод учыненых імі парушэнняў найбольшую колькасць склалі адсутнасць святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.
На дарогах Міёршчыны здарылася 13 ДТЗ, у выніку якіх 2 чалавекі загінулі і 12 атрымалі раненні.
Выяўлены 104 факты знаходжання вадзіцеляў за рулём у стане алкагольнага ап'янення. З іх 8 кіроўцаў паўторна адправіліся ў дарогу нецвярозымі. Нагадваем, што падобны ўчынак цягне за сабой крымінальную адказнасць.
Адміністрацыйнае пакаранне за перавышэнне хуткасці панеслі 1 707 вадзіцеляў.
Выконваць правілы дарожнага руху—абавязак кожнага пешахода і вадзіцеля. Уважлівасць, акуратнасць і ўзаемаветлівасць на дарозе дапамогуць не толькі пазбегнуць пакарання. У першую чаргу трэба думаць пра ўласныя жыццё і здароўе і бяспеку іншых людзей. Тым больш, калі на дарогах галалёд ці завеі.
Дзмітрый МАХАНЬКОЎ, старшы інспектар
па адміністрацыйнай практыцы АДАІ РАУС.