Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Часопіс "Каталіцкі веснік"запрашае на фотаконкурс “Падары ўсмешку Весніку!”

$
0
0

Інтэрнэт-старонка часопіса запрашае чытачоў прыняць удзел у чарговым конкурсе нашай газеты - “Падары ўсмешку Весніку!”. Трэба даслаць фотаздымкі ўсмешак . То бок, сфатаграфаваць сваіх блізкіх, родных або зусім незнаёмых людзей. Галоўнае, каб на здымку была шчырая ўсмешка чалавека.

1. Перыяд правядзення конкурсу:

Пачатак конкурсу: 18 лістапада 2013 года.
Фотаздымкі прымаюцца да 8 снежня 2013 года.
Галасаванне: ад 8 снежня да 15 снежня 2013 года.
Падвядзенне вынікаў: 16 снежня 2013 года.

2. Прызы конкурсу:

- каштоўныя прызы;
- падпіска на газету “Каталіцкі Веснік”;
- публікацыя фотаздымкаў пераможцаў у снежаньскім нумары газеты.

3. Журы конкурсу: аўтарызаваныя карыстальнікі сайта і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Каталіцкі Веснік”.

4. Правілы і ўмовы конкурсу:

- у конкурсе могуць прыняць удзел толькі 3 фотаздымкі ад аднаго ўдзельніка;
- фатаграфаваць можна людзей любога ўзросту;
- усмешка павінна быць добра бачная;
- здымкі могуць быць зробленыя, як прафесіяналамі, так і фатографамі-аматарамі;
- да здымка трэба дадаць наступную інфармацыю: назву здымка, імя і прозвішча аўтара, кантактныя дадзеныя;
- здымкі на конкурс трэба дасылаць на электронную пошту mail@catholicnews.byз подпісам КОНКУРС;
- на конкурс не прымаюцца фатаграфіі з непрыстойным зместам, вельмі нізкай якасці, размытыя, цёмныя, а таксама спампаваныя з інтэрнэту;
- фотаздымкі прымаюцца строга да 8 снежня. Дасланыя пасля гэтай даты здымкі не будуць апублікаваныя;
- галасаваць за фотаздымак на сайце могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі. Каб прагаласаваць, калі ласка, зарэгіструйцеся на сайце catholicnews.by.

Колькасць прызавых месцаў установіць рэдакцыя, зыходзячы з актыўнасці анлайн-галасавання.

Крыніца: 
"Каталіцкі веснік"
http://catholicnews.by/index.php/news/2012-10-13-00-20-32/item/%D0%B7%D0%B0%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%88%D0%B0%D0%B5%D0%BC-%D0%BD%D0%B0-%D1%84%D0%BE%D1%82%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81-%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D1%80%D1%8B-%D1%9E%D1%81%D0%BC%D

Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles