У сталічных кінатэатрах хутка адбудзецца прэм'ера кінакарціны "Героеўскі", таму сведчаннем шматлікія банеры па горадзе і сцвярджэнне кіраўніцтва праекта. Спачатку паказ планаваўся на 15 кастрычніка, але перанесены па тэхнічных прычынах. Па папярэдніх довадах, з-за пераагучвання.
Героеўскі"вядомы нашым жыхарам, некаторым нават не па чутках, бо ўдзельнічалі ў ім самі. Справа ў тым, што здымаўся фільм на Міёршчыне. Гэта стала вялікай падзеяй для землякоў. Яны і выканалі значныя ролі: начальнік штаба нямецкай паліцыі Гюнтар—Віктар Клец, паліцай—Юрый Кураш са сваімі дачушкамі-партызанкамі Юляй і Аняй.
Скоро премьера кинокартины "Героевский"Кінапраект "Героеўскі"стаў нашумелым і доўгачаканым, выклікаў вялікую цікавасць грамадскасці і прэсы, апавядае ён пра дзіцячы партызанскі атрад Другой сусветнай вайны. За кароткі час звычайная малеча ператварылася ў сапраўдных абаронцаў Радзімы, самааддана змагаючыся з ворагам. У карціне прынялі ўдзел вядомыя акцёры кіно Расіі і Беларусі: Ян Цапнік, Аляксей Маісееў, Таццяна Чардынцава, Руслан Чарнецкі, Ягор Садоўскі. Разам з прафесіяналамі—звычайныя дзеці і падлеткі з многіх рэгіёнаў нашай краіны. Карціна—цалкам дабрачынны праект. Усе ўдзельнікі—новаспечаныя артысты і віртуозы кінаіндустрыі—здымаліся бясплатна, дзякуючы патрыятызму і любові да Радзімы. Тэхнічнае забеспячэнне матэрыяльна падтрымлівалі юрыдычныя і фізічныя асобы.
Скоро премьера кинокартины "Героевский"На канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю карціны, пабывалі і нашы артысты. Неўзабаве яны пройдуцца па чырвонай дарожцы на ўрачыстай прэзентацыі. "Героеўскі"распаўсюдзіцца ў сусветным сеціве, будзе транслявацца на тэлеканалах і ў кінатэатрах. Так што—рыхтуйцеся да прагляду!
Падрыхтавала Алена БАСІКІРСКАЯ.