Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

У Мёрах пройдзе свята нацыянальных культур, беларускай кухні і гульні

$
0
0
Дата мерапрыемства: 
21.09.13
Фота News.vitebsk.cc

У Мёрах 21 верасня пройдзе абласное свята нацыянальных культур, беларускай кухні і гульні “Нас з’яднала зямля Беларусі”. Сёлета яно ўжо ў сёмы раз збярэ прадстаўнікоў шматлікіх нацыянальнасцей: рускіх, украінцаў, яўрэяў, латышоў, палякаў, татараў, армян, балгараў, азербайджанцаў, якія па-сяброўску жывуць побач з беларусамі на зямлі Прыдзвіння.

Як паведамілі TUT.BY у аргкамітэце свята, па традыцыі яно стане адборачным турам Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе ў Гродне.

Цвіком праграмы, як заўжды, будзе выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці і нацыянальных кухань “Фарбы восені”. Больш за 30 кухараў розных нацыянальнасцей не толькі пачастуюць тут усіх жадаючых адмысловымі стравамі сваіх народаў, але і навучаць іх гатаваць. Артысты падораць гледачам назабыўны канцэрт - на сцэне будуць гучаць песні на самых розных мовах.

Дарэчы, свята праходзіць у вельмі прыгожым і ўтульным месцы - на паўвыспе на возеры Міёрскім. Хто бываў тут, кажа, што ўсё гэта чымсьці нагадвае "Славянскі базар"у мініяцюры. Але на свяце ў райцэнтры атмасфера больш камерная, а таму і больш душэўная.

Праграма свята:
11.00 - гульнёвая праграма "Запрашаем у карагод сяброў". Выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці і нацыянальных кухань "Фарбы восені" (яе вынікі падвядзе рэспубліканскае журы)

12.00 - канцэрт мастацкіх калектываў і выканаўцаў вобласці

14.30 - канцэрт "Мелодыі сяброўства"

15.30 - падвядзенне вынікаў свята.

Крыніца: 
Таццяна Матвеева, Tut.by
http://news.tut.by/culture/366780.html

Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles