Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Люстэрка Эміліі Плятэр – сярод экспанатаў школьнага музею ў Мёрах

$
0
0

Чатыры музеі разам са сваімі вучнямі з гуртка „Арганаўты мінулага” стварыў настаўнік гісторыі, краязнаўца з Мёраў Вітольд Ермалёнак. Усе музеі месцяцца на тэрыторыі трэцяй мёрскай школы, у якой ён працуе.

Гэта гістарычны музей, музей кнігі і друку, музей адукацыі, а нядаўна каля школы паўстала сапраўдная сялянская хата-музей, у якой прадстаўлены аўтэнтычны побыт сялян.

Па словах Вітольда Ермалёнка, яго музейныя фонды налічваюць больш за трыццаць тысяч экспанатаў, сярод якіх вельмі рэдкія і дарагія экзэмпляры, як напрыклад, люстэрка Эміліі Плятэр.

Некаторыя экспанаты Вітольд Ермалёнак набывае нават на замежных аўкцыёнах, выдаткоўваючы на гэта свае ўласныя сродкі:

– Нават выйшлі на аўкцыён у Германіі, і адтуль знайшлі здымкі па нашай Дзісне, калі немцы захапілі Дзісну 3-га ліпеня 1941-га года . Ёсць вельмі цікавы здымак – зачыстка немцаў у Дзісне. Больш чым з 200 краінаў ёсць экспанаты.

Дзякуючы руплівай працы Вітольда Ермалёнка і яго вучняў, былі адкрытыя і старажытныя стаянкі людзей, а Мёры сталі далёка вядомыя. Музеі наведала ўжо больш за сто тысяч падарожнікаў з розных краін свету, нават з такіх экзатычных як Мазамбік.

6

6

6

6


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles