Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Расклад гарадскога транспарту Віцебска можна даведацца пры дапамозе смартфона (+спасылка)

$
0
0

На «Google Play» з'явілася прыкладанне "Расклад транспарта Віцебска"для смартфонаў на базе аперацыйнай сістэмы Android, якое дазваляе даведацца расклад грамадскага транспарту абласнога цэнтра.

Інтэрфэйс праграмы досыць аскетычны. Карыстальнікам прапаноўваюцца два рэжымы: "На прыпынку"і "Аўтапошук маршрута". Першы дазваляе даведацца расклад часу прыбыцця транспарту на канкрэтны прыпынак, другі - выбраць маршрут ад аднаго прыпынка да іншага, у тым ліку з улікам перасадак.

п

Прыкладанне стварыў Канстанцін Казлоў. Для яго ўсталёўкі патрабуецца сістэма Android версіі не ніжэйшай за 2.2. Звесткі аб раскладзе транспарту - з афіцыйных сайтаў ВТТУ (Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне) і аўтобуснага парка №1, піша сайт "Народныя навіны Віцебска".

Спампаваць і ўсталяваць праграму можна па спасылцы >>>

Даведацца расклад міжгародніх аўтобусаў можна праз сайт Ticketbus.by, а цягнікоў - Rw.by.

Крыніца: 

Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles