Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Багаты стол — яднае! Або "Еўрапейскія прысмакі"ў Міёрах

$
0
0

Кулінарны фестываль "Еўрапейскія прысмакі"ў Міёрах аказаўся такім багатым на падзеі, што для журналіста нават цяжка выбраць з чаго пачаць рэпартаж. Скажаце, з афіцыйнага адкрыцця? Калі ласка. Са сцэны на паўвостраве ўдзельнікаў фестывалю на беларускай мове вітала кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Майра Мора. Гэта не павінна здзіўляць, бо яна дзесяць гадоў працуе дыпламатам у нашай рэспубліцы. У яе найлепшыя ўражанні пра Беларусь і яе людзей, іх гасціннасць, шчырасць і дабрыню.

А мэта цяперашняга мерапрыемства—пашыраць веды мясцовага насельніцтва пра Еўрасаюз. Калі прыняць да ведама, што ЕС у гэтым выпадку прадстаўлялі латгалы, то што тут невядомага? Некалі, за савецкім часам, жыхары Рэзэкне жартоўна сцвярджалі аўтару гэтых радкоў, што яны—беларусы, якія не дайшлі да Рыгі. Увогуле, у нас нямала агульнага ў звычаях, культуры і гісторыі, не надта падзяляе мова.

Богатый стол - объединяет! Или "Европейские сладости"в Миорах Майра Мора не першы раз у Міёрах. Прыемнае ўражанне пакінуў у яе фестываль "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю", новыя магчымасці адкрываюць "Еўрапейскія прысмакі". Дарэчы, праводзяцца яны ў рамках вядомай міжнароднай праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Белла Кузіна", што ў вольным перакладзе азначае беларуска-латвійская кухня. Ад сябе дадам: нішто лепш не яднае людзей, як багаты стол. Да яго яшчэ вернемся, а пакуль пра ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства.

На ўрачыстым адкрыцці старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Валер'евіч Кузняцоў запэўніў, што першы еўрапейскі праект на міёрскай зямлі стане цудоўным дапаўненнем да традыцыйных фестываляў "Жураўлі і журавіны"і "Нас з'яднала зямля Беларусі".
Консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у горадзе Даўгаўпілс Антаніна Уладзіміраўна Струнеўская выказала падзяку арганізатарам фестывалю і падкрэсліла, што такія мерапрыемствы робяць нас сапраўднымі сябрамі.
Вось і гучала ў розных варыяцыях пажаданне поспеху новаму мерапрыемству, творчых ініцыятыў яго арганізатарам і прыемнага апетыту наведвальнікам. Сапраўды, цудоўна гучыць—смачна есці!
Богатый стол - объединяет! Или "Европейские сладости"в Миорах Потым на брыфінгу для журналістаў, а іх было шмат з абласнога цэнтра і сталіцы, Майра Мора патлумачыла, што для фестываляў спецыяльна выбрана беларуская глыбінка, невя-лікія раённыя цэнтры Міёры і Рагачоў, а непасрэдна Міёры, бо яго прадстаўнікі "засвяціліся"на культурных мерапрыемствах у суседняй краіне яркімі выступленнямі.
Станоўчы адказ дадзены на пытанне, ці будзе наступны такі фестываль.

Між тым са сцэны з вуснаў гасцей-латгалаў і гаспадароў-міярчан не раз гучалі выказванні, што кухня—гэта тое, што нас аб'ядноў-вае, што "пад чарку і скварку"можна вырашыць любыя пытанні. І важна, яны сапраўды вырашаюцца. У прыватнасці, Еўрасаюз дапамог абсталяваць у Беларусі тры лабараторыі па кантролі за харчовай бяспекай, а падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць "падцягванню"ўзроўню рэгіянальнага прыгатавання страў да сусветных стандартаў.
Пасля такіх слоў як было не пазнаёміцца з прывазнымі "еўрапейскімі прысмакамі"! Скажу, што прабіцца да латгальскага піва, якое прапаноўваў Дайніс Рэксціньш, было няпроста. Яго якасць нашы аматары пеннага напою ацанілі высока.
Хатні сыр з поспехам прапаноўвала гаспадарка "Багацібас". Карысталіся попытам травяны чай ад гаспадаркі "Курмішы", хатняя вяндліна і латгальскі хлеб ад таварыства "Латгаліс голдс", хлеб ад Іветы Лейкума. Юрыс Кокіпс дэманстраваў і прадаваў драўляныя цацкі і точаны арыгінальны посуд з дрэва, а Вольга Паўліня—ганчарны посуд. Выбар страў і сувеніраў быў!

Богатый стол - объединяет! Или "Европейские сладости"в Миорах Але лічу, што і на такім фоне мясцовыя беларусы глядзеліся годна. Па-першае, багаты выбар сувеніраў прапаноўвалі Дамы, Цэнтры ці клубы з Міёр, Браслава, Шаркаўшчыны, Верхнядзвінска. І прыемна было назіраць, што іх прадстаўнікі з задавальненнем ласаваліся не толькі прывазнымі, еўрапейскімі стравамі.
Вось хлебазавод правёў дэгустацыю тартоў "Падарункавы"і "Ружовае воблака". Цяпер яны будуць і на прылаўках. Побач з "Хлебчыкам"—белым хлебам арыгінальнай формы кальцом, халай "Беларускай"з бульбянымі шматкамі, слойкай з агуркамі і кропам.
Арыгінальную натуральную прадукцыю прапаноўваў мясакамбінат. Наведвальнікі павільёна прадпрыемства па вартасці ацанілі гарачыя шашлык і каўбаскі з журавінамі, сухую каўбасу з натуральнымі спецыямі, натуральную каўбаску, прадукт сыравялены "Венскі"…
Гаспадар аграсядзібы "У Пятровіча"Віктар Пятровіч Сауціч з Узмён тут жа смажыў сала для мачанкі для бульбішнікаў, гаспадыня выставіла пражаны гарох па-латвійску, бутэрброды з кількай, пячэнне, салаты. Лідзія Іванаўна Арцімёнак, гаспадыня сядзібы "Дастатак"з Дзісны, толькі паспявала пячы бліны з варэннем ды выстаўляць свае знакамітыя піражкі-"гарэзы". Яе суседка Вольга Аляксандраўна Мароз падрыхтавала не забытую, але не так часта рыхтуемую "бабку", масла на розны смак —часночнае, сырнае, зялёнае. Наталля Мікалаеўна Жойдзік прадстаўляла язненскую сядзібу "Белыя росы"піражкамі з грыбамі і іншым начыннем.
Як заўсёды, на вышыні аказаўся клуб беларускай нацыянальнай кухні "Цвецінскія прысмакі"з кулінарамі-гаспадарамі Дар'яй Казлоўскай, Зінаідай Кадушка, Віктарам Філіповічам, Анастасіяй Лаўрыновіч, Валянцінай Каласёнак, Нінай Мятла. Хто адмовіцца ад іх цацаркі па-царску, калдуноў, поліўкі з грыбамі, дранікаў…
А вось аматарскае аб'яднанне стараверскай кухні пад кіраўніцтвам Людмілы Анатольеўны Ананіч з Більдзюгаў (Шаркаўшчынскі раён) прывезла да нас фасолевую кашу, бабовыя катлеты, гулёны, скансы, бліны-аўсянікі, квактуны і іншыя рэдкія стравы.

Дарэчы, шаркаўчане запрашалі і на свой "фірменны"Яблычны Спас у Алашкі, на сядзібу знакамітага Сікоры.
Сядзіба "Паляна"з Глыбоччыны парадавала гатункамі хатняга хлеба, "Азёрная"з Расоншчыны—травянымі чаямі, хатнім сырам і блінамі на казіным малацэ, "Лука"з Полаччыны—кішкой-налівашкай, вяленым кумпяком, скваркамі з бульбай, каўбаскамі, "Паўсвіж"з Лепельшчыны —наборамі травяных чаёў з водарных зёлак, "Юстыніянава"з Верхнядзвіншчыны—грыбнымі катлетамі, напоем на дубовай кары… Пералічыць усё вельмі цяжка. Смакаты хапала на любы густ. І гэта пры тым, што мы толькі пачынаем працаваць у такім накірунку, а латгалы займаюцца кулінарнай справай 11 гадоў, "кузінай"ахоплены 32 рэгіёны з Латвіі, Швецыі, Польшчы, іншых краін. Наглядным прыкладам сумесных намаганняў сталі майстар-класы кухара Аляксандра Чыкілеўскага і Лудзенскага Цэнтра рамеснікаў, прэзентацыя кнігі кулінарных рэцэптаў краін ЕС. Пры падтрымцы вопытнах настаўнікаў, нават дыпламатаў, і мясцовым аматарам-кулінарам можна было паўдзельнічаць у гатаванні нямецкай бульбяной салаты, чэшскай сырнай памазкі, латгальскіх кашы, сыроў і піва, выпечцы бліноў па-брэтонску і шмат чаго іншага.
Бачыце, колькі падстаў, каб прыняць удзел у кулінарным фестывалі. Калі мы і не надта вялікія спецыялісты ў прыгатаванні ля пліты, то ля стала даваць ацэнкі і ставіць адзнакі гатовы заўсёды.

Богатый стол - объединяет! Или "Европейские сладости"в Миорах Між тым, фестываль аказаўся вельмі разнастайным. Журналісты ў дадатак наведалі экалагічную сцежку ландшафтнага заказніка "Ельня", адбылася прэзентацыя праекта "Малыя рэкі—вялікія праблемы. Працуем разам над абаронай і будучыняй малых рэк басейна ракі Дзісна". А на сцэне выступалі таленавітыя самадзейныя артысты ансамбля міёрскіх камунальнікаў "Азярніцы", фальклорнага калектыву з Лудзаўскага краю Латвіі "Рыкшала" ("Жменька"ў перакладзе). Жанчыны ў латышскіх нацыянальных касцюмах спявалі пра прыгажосць прыроды ў дзень летняга сонцастаяння—на іхняе Ліга ці наша Купалле. Народныя традыцыі ўласцівы песеннай творчасці і беларускага гурта Vyraj пад кіраўніцтвам Сяргея Доўгушава, які прэзентаваў свой альбом "Раёк", назву якому дала песня на словы нашага земляка Сяргея Панізніка.
…Фестываль закончыўся ўзнагароджаннем актыўных удзельнікаў "прысмачных"мерапрыемстваў.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
Здымкі з кулінарнага фестывалю Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles