Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

У рэгіён прыехалі гандляры, якія навязваюць усталёўку фільтраў для вады за вялізныя грошы

$
0
0

8 ліпеня 2015 года ў мястэчка Параф'янава (Докшыцкі раён) прыехалі прадстаўнікі прыватнай фірмы, якія навязліва прапаноўвалі жыхарам шматкватэрных дамоў паставіць фільтры для ачысткі вады.

Яны прыходзілі да людзей у кватэры, казалі, што вада ў мясцовым вадаправодзе няякасная. Таму варта, - упэўнена сцвярджалі яны, - усталяваць фільтры, якія каштуюць 5.000.000 рублёў. Для жыхароў Параф'янава - казала прадстаўніца фірмы - выдзеленыя 10 льгот, якія будуць кампенсаваныя дзяржавай. Таму пенсіянерам яны ставілі сваё абсталяванне за 1.800.000 рублёў.

За такія грошы гандляры ставілі фільтры "Аквафор Трыо". Паводле каталога Onliner.by, фільтры гэтай маркі прадаюцца ў беларускіх інтэрнэт крамах за суму ад 610.000 да 822.250 рублёў. Праўда, без дастаўкі і ўсталёўкі.

Прадстаўнікі фірмы мелі пры сабе дакументы і ахвотна іх прад'яўлялі. Са сваімі кліентамі падпісвалі дамовы, пакідалі кантакты. Усё паводле закону, не прычэпішся і нікому не паскардзішся.

Многія людзі ў Параф'янаве не пажадалі мець справы з гандлярамі. Але некаторыя людзі, паддаўшыся на агрэсіўны маркетынгавы ход фірмы, аддавалі грошы, сувымерныя з заробкам або пенсіяй за месяц, за абсталяванне, якое ў іншых месцах каштуе ў разы танней.

Тым, да каго прадстаўнікі гэтай фірмы яшчэ прыедуць (а яны даедуць, гэта іх хлеб!) варта загадзя падумаць, ці мець з імі справу. Ды і старэйшых сваякоў не лішне папярэдзіць.

Партал Tut.by пісаў раней, што некаторыя гандляры фільтрамі для вады ў Беларусі праводзяць "аналізы"пры дапамозе сумнеўных прыбораў, каб паказаць "жудасную якасць"вады і навязваюць сваю прадукцыю вельмі агрэсіўна і па высокіх коштах.

Той, хто бачыў на свае вочы.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles