— Чаму ў Міёрах на паўвостраве пілуюць дрэвы? — запыталіся клапатлівыя жыхары райцэнтра, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю газеты.
Як патлумачылі супрацоўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, такая неабходнасць узнікла ў сувязі з тым, што некалькі старых дрэў сталі дуплаватымі. Разбурэнне ўнутранай часткі драўніны стварыла пагрозу абрушэння іх падчас ветру, а гэта вельмі небяспечна ў зоне адпачынку.
Да таго ж, гніль і пустоты у ствалах сігналізуюць пра захворванне насаджэнняў. У такіх выпадках яны становяцца рассаднікам шкоднікаў і хвароб і ўяўляюць небяспеку для іншых навакольных дрэў, што растуць на паўвостраве.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Даслана zet17, 02.07.15