Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Нацыянальныя стравы розных краін можна будзе адведаць на кулінарным фестывалі “Еўрапейскія прысмакі”

$
0
0

Пройдзе ён У Міёрах 27 чэрвеня па ініцыятыве Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі . Арганізатарамі таксама з’яўляюцца Міёрскі райвыканкам і беларускі фонд “Інтэракцыя”

У праграме фестывалю – майстар-класы вядомага эксперта па еўрапейскай кухні Аляксандра Чыклінскага, супрацоўнікаў французскага пасольства ў Беларусі, удзельнікаў еўрапейскай сеткі рэгіянальнай кулінарнай спадчыны з Латгалііі (Усходняя Латвія) і Віцебскай вобласці. Латышы не толькі пачастуюць удзельнікаў свята сваімі нацыянальнымі стравамі, але і навучаць, як рабіць сапраўдны латгальскі сыр, а гаспадары аграсядзіб – удзельнікі праекта “Belle cuisine” – прадэманструюць свае фірменныя прысмакі.

Адным з цэнтральных момантаў фестывалю будзе прэзентацыя “Кулінарнай кнігі краін Еўрапейскага саюза”. Яе ў якасці прыза атрымаюць пераможцы конкурсаў, якія будуць праходзіць на працягу ўсяго дня. Таксама будзе арганізавана дэгустацыя прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў харчовай прамысловасці.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles