Нашага земляка Міколу Дземідзенку выпусцілі пасля 12 сутак арышту з турмы на завулку Акрэсціна ў Мінску. Мікола быў арыштаваны 29 жніўня, калі ішоў на прэс-канферэнцыю старшыні "Маладога Фронта"Змітра Дашкевіча.
Пад сценамі турмы Міколу сустрэлі жонка Алеся з сынам Міхалам, сябры, кіраўнікі Хрысціянскай дэмакратыі і Маладога Фронта.
Наста Дашкевіч, Алеся Дземідзенка, Мікалай і Міхал Дземідзенкі. Фота Bchd.info
Мікола Дземідзенка - намеснік старшыні "Маладога Фронта" - арганізацыі, сябры якой патрымліваюць нацыянальныя, дэмакратычныя і хрысціянскія каштоўнасці. Арганізацыя пераследуецца беларускімі ўладамі, Міколу шмат разоў садзілі на суткі. Старшыня "Маладога Фронта"Зміцер Дашкевіч двойчы сядзеў у турме, частку другога свайго тэрміна ён адбыў у калоніі №13 у Беразвеччы (Глыбокае).