Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Мэбля "Пінскдрэў"у Міёрах

$
0
0

Магазін "Пінскдрэў"адкрыўся ў райцэнтры 10 кастрычніка мінулай восенню і ўжо мае шмат пакупнікоў, многія з якіх у ліку пастаянных. Віцебскае прадстаўніцтва ЗАТ "Холдзінгавая кампанія "Пінскдрэў"зарэндавала ў РВЭС былое памяшканне міжгародняй сувязі і склады, напоўніла іх мэбляй.

Адміністратарам гандлёвай установы прызначылі Людмілу Эдуардаўну Бакевіч, у якой ужо быў вопыт работы ў гандлёвай сферы ў якасці дырэктара райунівермага. Яна ўкамплектвала штат. Цяпер у магазіне прадаўцом працуе Алеся Генадзьеўна Несцярэнка. Сочыць за парадкам і чысцінёй Наталля Уладзіміраўна Селядзеўская, а Вадзім Аляксандравіч Масла і Аляксандр Аляксандравіч Лямеза грузяць і збіраюць мэблю. Да акрыцця магазіна рыхтаваліся на працягу двух тыдняў: у памяшканні зрабілі невялікі касметычны рамонт, завезлі прыкладна на 500 мільёнаў мэблі, якую сабралі, расставілі. Мінула паўгода, і ўжо можна падвесці пэўныя вынікі работы.

Працяг "МН"№27.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles