Хрыстос уваскрос!
Віншую ўсіх, хто святкуе Пасху сёння і хто верыць (на жаль, ёсць тыя, хто свенцяць яйкі, а Богу не вераць і запаведзяў Ягоных не трымаюцца).
Віншую, бо гэтае Свята перавярнула нашае жыццё і надало яму сэнс.
Прабацька наш Адам саграшыў, і грэх, і смерць увайшлі ў нашае жыццё. Ніхто не бязгрэшны, ніхто не чысты. Ніхто сваімі слязьмі і ахвярамі не адкупіўся б ад грэху.
Жыццё нашае было б безнадзейнае, але Бог, якому мы ўсе здрадзілі сваімі грахамі, выратаваў нас. Хрыстос, Сын Божы, пакутваў за нас, памёр і ўваскрос. Ён сапраўды ёсць Бог і сапраўды нас любіць.
Ён застаўся з намі ў таемстве Эўхарыстыі – Ісус, Бог, ператварыў хлеб у Цела Сваё і даў нам на спажытак, каб мы адчувалі Яго, Бога, блізкасць.
Ён уваскросіць нас у апошні дзень – да вечнага жыцця, у якім не будзе ні слёзаў, ні гора, ні смерці.
Дык радуймася, хрысціяне! Хто яшчэ не верыць, паверце!
Хрыстос уваскрос!
З павагай,
Кастусь Шыталь.