20-21 сакавіка ў Міёрах пройдзе адкрыты турнір па міні-футболе сярод ветэранаў на прызы аддзела адукацыі, спорту і турызму. У групе "А"сустрэнуцца каманды Міёр, Шаркаўшчыны і Новалукомля, у групе "Б"— Верхнядзвінска, Наваполацка і Лёзна.
Расклад матчаў:
20 сакавіка, пятніца.
14.00-14.40 — Новалукомль-Шаркаўшчына.
14.45-15.00 — Урачыстае адкрыццё турніру.
15.00-15.40 — Наваполацк-Лёзна.
15.50-16.30 — Міёры-Новалукомль.
16.40-17.20 — Верхнядзвінск-Лёзна.
17.30-18.10 — Міёры-Шаркаўшчына.
18.20-19.00 — Верхнядзвінск-Наваполацк.
21сакавіка, субота.
10.00-10.40 — 1 "А"-2 "Б".
10.50-11.30 — 1 "Б"-2 "А".
11.40-12.20 — матч за 5-6 месца.
12.30-13.10 — матч за 3-ае месца.
13.20-14.00 — фінал.
14.15 — урачыстае закрыццё турніру.Усе гульні будуць праходзіць у спартыўнай зале ФСК "Атлант". Запрашаем прыйсці і падтрымаць ігракоў.
Максім ПЛАТОНАЎ.